Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1922(1922-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1944(1944-01-01) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19411944
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Брацкая магіла ў Светлагорску, дзе пахаваны Мірашнічэнка

Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка (26 лістапада 1922, в. Запсілля, Сумскі павет, Харкаўская губерня, цяпер Сумская вобласць, Украіны1 студзеня 1944) — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Запсілля Краснапільскага раёна Сумскай вобласці.

Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Сумы. Член ВКП(б) з 1943 года.

У Чырвонай Арміі з 1941 года,на фронце са снежня 1941. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Быў двойчы паранены.

Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці ў цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна (цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Яго імем названы вуліцы ў Жлобіне, Мінску, Светлагорску.
  • Яго імя прысвоена піянерскай дружыне Светлагорскай сярэдняй школы № 1 і занесена ў Кнігу народнай славы калгаса «Прагрэс» Светлагорскага раёна.
  • У в. Печышчы Светлагорскага раёна на будынку клуба яму ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]