Пётр Арсеола

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр Арсеола
венг.: Orseolo Péter
Пётр Арсеола
сцяг
2-і кароль Венгрыі
1038 — 1041
Папярэднік: Іштван I Святы
Пераемнік: Самуіл Аба
1044 — 1046
Папярэднік: Самуіл Аба
Пераемнік: Андраш I
 
Нараджэнне: каля 1011
Венецыя
Смерць: 1046/1059
Секешфехервар
Пахаваны: Печская базіліка
Род: Арпады
Бацька: Атон Арсеола
Маці: Ілона

Пётр Арсеола (правільней Петэр Арсеола, венг.: Orseolo Péter, каля 1011, Венецыя — 1046 ці 1059, Секешфехервар) — другі кароль Венгрыі, сын малодшай сястры Іштвана Святога і венецыянскага дожа Атона Арсеола (сына дожа П'етра II).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўваўся пры венгерскім двары. Пасля гібелі на паляванні прынца Імрэ (сына Іштвана Святога) 2 верасня 1031 года стаў прэтэндэнтам на венгерскі прастол.

Заняў трон у канцы лета 1038 года пасля смерці караля Іштвана. Каранаваўся ў Шаблон:Месца каранацыі. Паслядоўна працягваў палітыку свайго папярэдніка, накіраваную на ўмацаванне дзяржавы і ўзмацненне хрысціянскай рэлігіі. Заснаваў шэраг манастыроў, з яго імем звязана заснаванне Будайскай парафіі, біскупства ў Вацы і будаўніцтва базілікі ў горадзе Печ.

У сваё першае кіраванне Пётр Арсеола вёў актыўную знешнюю палітыку, што праявілася ў сумеснай з чэшскім князем барацьбе супраць імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III.

У 1041 годзе Пётр Арсеола быў зрынуты ў выніку змовы, і новым каралём стаў Самуіл Аба, муж яго цёткі па маці. Зрынуты Пётр Арсеола бег і быў вымушаны прасіць прыстанку ў нядаўняга праціўніка — германскага кіраўніка Генрыха III, — з дапамогай якога праз тры гады вярнуў венгерскі трон. У барацьбе за ўладу абапіраўся на фаварытаў Генрыха III, братоў Гуда і Келеда, якія карысталіся яго поўным заступніцтвам.

Вярнуўшы ўладу, Пётр увёў у краіне германскае права і тым самым адышоў ад палітыкі Іштвана. У 1045 годзе Пётр перадаў пазалочаную дзіду, якая сімвалізавала Венгрыю, Генрыху, ператварыўшы краіну ў васала германскай імперыі.

З-за прагерманскай палітыкі Пятра Арсеола супраць яго было арганізавана некалькі змоў, аднак ніводная з іх не атрымалася. У 1046 годзе ў краіне ўспыхнула язычніцкае паўстанне Ваты. Пётр Арсеола быў схоплены на заходняй мяжы Венгрыі і аслеплены. Звесткі пра далейшы лёс Пятра Арсеола супярэчлівыя: паводле адных, Пётр пасля асляплення быў забіты, паводле іншых (менш распаўсюджаных) — застаўся жывы, бег у Чэхію і там у 1055 годзе ажаніўся з удавой чэшскага князя Юдыце са Швейнфурта[1], і памёр толькі праз чатыры гады. Яго прах пахаваны ў Печскай базіліцы, якую ён заснаваў у 1040 годзе.

Зноскі

  1. Козьма Пражский. Книга 2 (руск.)  = Chronica Boëmorum // Чешская хроника. — М: 1962.
Папярэднік:
Іштван Святы
Кароль Венгрыі
10381041
Пераемнік:
Самуіл Аба
Папярэднік:
Самуіл Аба
Кароль Венгрыі
10441046
Пераемнік:
Андраш I