Пётр Вікенцьевіч Ільючонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Вікенцьевіч Ільючонак
Нараджэнне 12 лютага 1891(1891-02-12)
Смерць 27 чэрвеня 1945(1945-06-27) (54 гады)

Пётр Вікенцьевіч Ільючонак (31 студзеня (12 лютага) 1891, вёска Русцягі, Нова-Аляксандраўскі павет, Ковенская губерня, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць — 27 чэрвеня 1945, Тайшэтлаг) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1910—12 рабочы ў Пецярбургу; у 1912—17 у арміі. Займаўся распаўсюджаннем нелегальнай літаратуры. З лета 1917 у Адэсе, намеснік старшыні Беларускага бежанскага камітэта, член культурніцкай арганізацыі «Беларускі гай». З 1920 у Мінску, потым накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Пасля перапынку зноў накіраваны туды ў 1923 годзе. У 1921—22 працаваў у Мінску ў наркаматах сацзабеспячэння і асветы. У 1924—25 і 1926—28 тэхнічны рэдактар, нам. старшыні Белдзяржвыдавецтва. У 1925—26 супрацоўнік паўпрэдства ў Варшаве. У снежні 1929 года выключаны з ВКП(б) у рамках кампаніі барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам. Арыштаваны 16.2.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Накіраваны ў Тагіл. Паўторна арыштаваны 4.07.1937 і 16.11.1937 прыгавораны дадаткова да 5 гадоў лагераў. Вызвалены 4.10.1942. Зноў арыштаваны і асуджаны ў студзені 1943 Іркуцкім абласным судом на 10 гадоў лагераў. Памёр у Тайшэтлагу. Рэабілітаваны 10.6.1988.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2