Пётр Мацвеевіч Савуцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Мацвеевіч Савуцін
Дата нараджэння 25 красавіка 1925(1925-04-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1995(1995-07-24) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Гады службы 19431945
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу»

Пётр Мацвеевіч Саву́цін (23 лютага 1923, в. Вялікае Сяло, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 1995) — разведчык узвода пешай разведкі; камандзір аддзялення стралковай роты; памочнік камандзіра стралковага ўзвода стралковай роты 738-га стралковага палка 134-й стралковай дывізіі 69-й арміі 1-га Беларускага фронту, старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 красавіка 1925 года ў вёсцы Вялікае Сяло Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці. Скончыў 7 класаў.

У Чырвонай Арміі і на фронце ў Вялікую Айчынную вайну з 10 студзеня 1943 года. Ваяваў з варожымі захопнікамі на Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Прымаў удзел у вызваленні роднай Беларусі, Польшчы, баях на тэрыторыі Германіі. За гады вайны быў пяць разоў паранены[1].

Разведчык узвода пешай разведкі 738-га стралковага палка чырвонаармеец Пётр Савуцін у ноч на 29 ліпеня 1944 года ў складзе ўзвода пераадолеў раку Віслу ў раёне населенага пункта Бжэсце, размешчанага на паўднёвым усходзе ад польскага горада Пулавы.

Захапіўшы населены пункт Бжэсце, узвод разведчыкаў утрымліваў яго да падыходу стралковага батальёна. У гэтым баі чырвонаармеец Пётр Савуцін знішчыў пяць варожых пехацінцаў, удзельнічаў у паланенні некалькіх салдат ворага[1].

Загадам па 134-й стралковай дывізіі ад 24 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір аддзялення стралковай роты 738-га стралковага палка старшы сяржант Пётр Савуцін пры прарыве абароны праціўніка з пулаўскага плацдарма 14 студзеня 1945 г. каля населенага пункта Кахануў, размешчанага ў сямі кіламетрах на паўднёвы захад ад польскага горада Пулавы, высунуўся з даручаным яму падраздзяленнем наперад; сігналам ракеты абазначыў агнявыя кропкі праціўніка, якія затым былі падаўлены савецкай артылерыяй.

Старшы сяржант Савуцін П. М. адным з першых падняўся ў атаку і, уварваўшыся з байцамі ў размяшчэнне ворага, у ходзе бязлітаснага бою знішчыў звыш дзесяці ворагаў, захапіў ротны мінамёт і паланіў афіцэра[1].

Загадам па 69-й арміі ад 21 лютага 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, старшы сяржант Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Памочнік камандзіра стралковага ўзвода стралковай роты старшы сяржант Пётр Савуцін разам з байцамі падчас прарыву абароны ворага ў раёне горада Лебус 18 красавіка 1945 года, уварваўшыся ў траншэі праціўніка, гранатамі і агнём з аўтамата знішчыў звыш дзесяці праціўнікаў, а салдаты ўзвода падавілі ў гэтым баі пяць варожых кулямётаў.

22 красавіка 1945 года ў раёне населенага пункта Фалькенхаген, размешчанага на захадзе ад горада Лебус, байцы пад камандаваннем старшага сяржанта Пятра Савуціна, адбіваючы контратаку ворага, знішчылі да ўзвода праціўнікаў і, перайшоўшы ў атаку, звярнулі салдат ворага ў бегства і захапілі пануючую вышыню[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі старшы сяржант Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1945 годзе старшыня Савуцін П. М. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Усць-Куце Іркуцкай вобласці, працаваў шкіперам-матарыстам. Памер 24 ліпеня 1995 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе Лёзна на алеі Славы ўсталявана стэла ў гонар П. М. Савуціна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савуцін Пётр Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9. (руск.)
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней. Биограф. словарь. — М.: Воениздат, 2000. (руск.)
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
  • Савуцін Пётр Мацвеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 6. Кн. 1. — С. 201—202.
  • Савутин Пётр Матвеевич // Долготович, Б. Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Долготович. — Мн., 2006. — С. 42. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]