Пётр Міронавіч Машэраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр Міронавіч Машэраў
Пётр Міронавіч Машэраў
Пётр Міронавіч Машэраў на паштовай марцы Беларусі
сцяг
Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС
1966 — 1980
сцяг
14-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
30 сакавіка 1965 — 4 кастрычніка 1980
Папярэднік: Кірыл Трафімавіч Мазураў
Пераемнік: Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
 
Нараджэнне: 26 лютага 1918(1918-02-26)
в. Шыркі
Смерць: 4 красавіка 1980(1980-04-04) (62 гады)
Пахаваны: Усходнія могілкі
Жонка: Паліна Андрэеўна
Дзеці: дочкі: Наталля і Алёна
 
Узнагароды:

Герой СССР

Пётр Міронавіч Машэраў (сапраўднае прозвішча — Машэра[1]; 13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Гады дзяцінства. У партызанах[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Рассонскім раёне. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з ліст. 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях, Латвійскай ССР. Двойчы паранены.

Партыйны дзеяч[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР.

Можна без сумнення казаць, што Машэраў сярод кіраўнікоў савецкай Беларусі быў найбольш папулярным і карыстаўся ўсенароднай павагай[Крыніца?]. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.

Пасля смерці, ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пасля яго смерці хадзілі чуткі, што катастрофа не была трагічным збегам акалічнасцей, быццам П. М. Машэраў быў ліквідаваны паводле загаду вышэйшага кіраўніцтва СССР[Крыніца?]. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску.

Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.

Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1; завод аўтаматычных ліній; сярэдняя школа № 137 Першамайскага раёна. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Партийное подполье в Белоруссии, 1941—1944. — Мн., 1984.
  • Э.Іофэ, доктар гістарычных навук. Артыкул «Хто кіраваў Беларуссю»; газета «Обозреватель», 2007 г.

Зноскі