Пётр Пятровіч Яцына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яцына Пётр Пятровіч
Дата нараджэння 6 студзеня 1906(1906-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 1964(1964-08-24) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці скульптар
Жанр скульптура
Мастацкі кірунак сацыялістычны рэалізм
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я»

Пётр Пятровіч Яцына (6 студзеня 1906, Магілёў24 жніўня 1964) — беларускі скульптар, стварыў шэраг помнікаў Леніну і Сталіну. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1950, 1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 9 гадоў дапамагаў бацьку — скульптару Пятру Гаўрылавічу ў яго рабоце. У 1926 годзе скончыў Магілёўскую музычную школу і падарыў ёй бюст Рымскага-Корсакава. Працаваў піяністам у Магілёўскім тэатры (1928—1932). Разам з бацькам працаваў над стварэннем помніка У. І. Леніну, які быў устаноўлены ў горадзе Магілёве на Тэатральнай плошчы ў 1932 г.

З 1933 г. вучыцца ў Маскве. Кіраўнік скульптурнага камбіната ў Курску (1936—1938). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Галоўнае месца ў творчасці займаў вобраз У. І. Леніна: помнікі ў Магілёве на Тэатральнай плошчы (разбураны гітлераўцамі ў гады Айчыннай вайны) і каля будынка завода штучнага валакна імя В. У. Куйбышава (1932), у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці (1959), Курску (1933), Ялце (1954), Казані (1955), Грозным, Іжэўску, Ліпецку, Маскве і інш. За барэльеф «Клянёмся табе, таварыш Ленін» скульптарам Вучэцічу, Яцыну, Фрыдману і Поснікаву прысуджана дзяржаўная прэмія ў 1949 годзе. Другая дзяржаўная прэмія прысуджана Яцыну ў 1949 годзе за стварэнне скульптуры У. І. Леніна, якая захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі. Копія — на Ленінградскім вакзале ў Маскве.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Яцыны, Магілёў

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яцына Пётр Пятровіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — С. 705. — 703 с. — 10 000 экз.