Пётр Сцяпанавіч Лісіцын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Сцяпанавіч Лісіцын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 сакавіка 1927(1927-03-09) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені Партызанскі крыж

Пётр Сцяпанавіч Лісіцын (нар. 9 сакавіка 1927, Полацк) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачага. З канца мая 1942 па ліпень 1944 года — у партызанскім атрадзе «Няўлоўны» Полацкага злучэння. Быў паранены. У 1950 годзе здаў экстэрнам экзамен за сярэднюю школу і паступіў у Рыжскі філіял Усесаюзнага юрыдычнага інстытута, а праз два гады перавёўся ў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў у 1955). Працаваў у сістэме народнай гаспадаркі Латвіі — старшым інжынерам на Рыжскім электралямпавым заводзе, вядучым інжынерам праектна-канструктарскага бюро Упраўлення мясцовай прамысловасці, лабарантам Упраўлення эксіндыцыйнай лоўлі рыбы, інжынерам Рыжскай нарматыўна-даследчай станцыі транспартнага будаўніцтва СССР. Працаваў у органах МУС Латвіі, затым БССР, юрыскансультантам Гродзенскага абласнога вытворчага аб'яднання бытавога абслугоўвання. У 1978—1985 гг. — упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобласці. З 1968 года жыве ў Гродна. Сябра СП з 1981 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша на рускай мове. У 1962 годзе ў газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі «За Родину» апублікаваў першыя апавяданні, у 1969 годзе — у часопісе «Нёман». Аўтар кніг прозы «Февральский наст». (1978), «Росные травы», Хабараўск, (1981), «Трое разных» (1985).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, медалямі, польскім Крыжам партызанскім.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]