Пётр Станіслававіч Татарыновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пётр Татарыновіч)
Пётр Станіслававіч Татарыновіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Пётра Задума і Мядзведзіцкі
Дата нараджэння 2 (14) чэрвеня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1978(1978-09-03) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці святар, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Станіслававіч Татарыновіч (2 чэрвеня (14 чэрвеня) 1896, в. Гайнін, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 верасня 1978, Рым; Псеўданімы: Пётр Задума; Мядзведзіцкі) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец. Прыхільнік беларусізацыі царкоўнага жыцця. Доктар тэалогіі (1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Слуцку вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Петраградзе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю. 12 чэрвеня 1921 г. рукапаложаны ў святары. Займаўся рэлігійнай дзейнасцю ў Пінску (19211922 гг.), Навагрудку (19221924 гг.). У 19241926 гг. з'яўляўся прэфектам пачатковых і сярэдняй школ у Баранавічах. П. Татарыновіч арганізаваў там Саюз каталіцкай моладзі, пабудаваў школьную каплічку. За патрыятычнае выхаванне беларускай каталіцкай моладзі пераследаваўся польскімі ўладамі, быў пераведзены на Мазовію. Пасля вяртання служыў у Дамачаве Брэсцкага павета (19271932 гг.), дзе аднавіў касцёл, пабудаваў плябанію, каталіцкі народны дом. У 19321939 гг. спрыяў пашырэнню уніяцтва на Століншчыне (Гарадная, Альпень, Мерлінскія хутары). У час 2-ой сусветнай вайны супрацоўнічаў з Беларускім камітэтам у Варшаве. Там жа выкладаў рэлігію ў беларускай школе, займаўся душпастырскай працай у базыльянскім касцёле св. Марціна. З Варшавы пераехаў у Вільню, потым — у Мінск. Выступіў з прамовай на Другім Усебеларускім кангрэсе (1944). У канцы вайны П. Татарыновіч апынуўся ў эміграцыі. У лютым 1945 пераехаў з Ротэнбурга (Германія) у Рым.

У 19451949 гг. гадах вучыўся ў Папскім інстытуце ўсходніх навук. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае духоўнае вучэнне». З 1949 да 15 студзеня 1971 г. быў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана». Займаўся выдавецкай справай. З верасня 1950 да 1975 гг. рэдагаваў і друкаваў у Рыме лацінкай беларускі рэлігійна-грамадскі часопіс «Зьніч» (усяго выйшла 120 нумароў). 26 мая 1961 г. Апостальскі Прастол надаў яму званне прэлата, а ў чэрвені таго ж года прызначыў членам Найвышэйшай рады для эміграцыі. На П. Татарыновіча была ўскладзена адказная задача — апекавацца над беларусамі-католікамі ў эміграцыі. 21 студзеня 1964 г. ён быў зацверджаны дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся ў рэлігійным часопісе «Да злучэння» і іншых заходнебеларускіх выданнях. Перакладаў на беларускую мову творы дацкага паэта І. Ёргенсена (у 1926 у Вільні выдаў яго рэлігійна-філасофскі нарыс «Прыпавесці»). Аўтар (пад псеўданімам Пётр Задума) кніг «Святы Ізідар хлебароб» (Вільня, 1928), «Купалле» (Вільня, 1930), «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (Вільня, 1934). Пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1956 раман Г. Сянкевіча «Quo vadis?». Надрукаваў па-беларуску малітоўнік «Голас душы» (1949), «Святая Эванэлія і Апостальскія Дзеі» (1954 і «Лісты Святых Апосталаў» (1974) у сваім перакладзе з каментарамі, «Пакутныя Псальмы» (1964, вершаваны пераклад Я. Германовіча), «Наўзорную (першую) Імшу Святую літургію» (1965, 1966) і інш. Некаторыя яго творы апублікаваны на італьянскай мове.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вабішэвіч А. М. Татарыновіч Пётр Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 456.
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999.
  • Вабішчэвіч, А. Беларусы ў свеце: Татарыновіч Пётр // Кантакты і дыялогі. № 6, 1999.
  • Вабішчэвіч, А. Татарыновіч Пётр Станіслававіч / Аляксандр Вабішчэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 521. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Вабішчэвіч, А. Уніяцтва на заходнебеларускіх землях у 1920—30-я гг. // Брэсцкай царкоўнай уніі — 400: (Матэрыялы міжнар. навук. канф.). Брэст, 1997.
  • Невяроўскі, А. Жыццё ў службе Богу і Бацькаўшчыне // Наша слова. 1996. 13 чэрв.
  • Сіповіч, Ч. Пралат Пётр Татарыновіч (1896—1978) // Спадчына. — 1996. — № 3. — С.
  • Ks. Ad. Stankewicz «Rodnaja mowa ŭ światyniach». — Вільня: Хрысьціянская думка, 1929.
  • Elenchus… Pinscensis // Бацькаўшчына. — 1961. — № 50-51. — С.
  • Małgorzata Moroz «KRYNICA» — Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu", Беласток, 2001.
  • Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w R.P. 1933 i 1934 (stan diecezji na dzień 31 grudnia 1933), Пінск, 1933, Wydawnictwo Drukarni Diecezjalnej
  • Беларус (Нью-Ёрк). 1978. № 258; 1980. № 283—284.
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Менск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999.
  • Юры Туронак «Мадэрная гістрыя Беларусі» разьдзел — «Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску», Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006.
  • Юры Туронак «Трагізм і загадкавасьць лёсаў» // Наша Вера, 1(2) — 1996.
  • Мартос А. Божым шляхам (Лёндан). 1967. № 1; 1979. № 150.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]