Пётр Цімафеевіч Мсціславец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Цімафеевіч Мсціславец
Род дзейнасці кнігадрукар
Дата нараджэння невядомая
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1578
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Евангелле Залатое. 1575 г. Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава

Пётр Цімафеевіч Мсціславец (пач. 16 ст., Мсціслаў — пасля 1577/пач. 17 ст.) — друкар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў купецкай сям’і Цімафея і Еўдакіі, дзе апроч яго было яшчэ двое дзяцей. Пасля смерці бацькі, стрыечны брат маці — майстар-будаўнік Васіль ўзяў Пятра да сябе вучнем. Магчыма, разам з дзядзькам Пётр трапіў у Маскву.

Разам з І. Фёдаравым выдаў у Маскве «Апостал» — першую датаваную рускую друкаваную кнігу (1564), два выдання «Часоўніка» (1565). У 1566 з-за ганенняў П. Мсціславец і І. Фёдараў пакінулі Маскву і пераехалі ў ВКЛ. На грошы Рыгора Хадкевіча і ў яго маёнтку ў Заблудаве яны заснавалі новую друкарню, дзе карысталіся вывезенымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі. У 15681569 разам з І. Фёдаравым у Заблудаўскай друкарні выдаў Евангелле Вучыцельнае.

Псалтыр з чырвонымі кропкамі[d]. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі

Летам 1569 П. Мсціславец пакінуў І. Фёдарава і, па прапанове братоў Зарэцкіх, пераехаў у Вільню, дзе, на грошы і ў доме віленскіх купцоў братоў Кузьмы і Лукі Мамонічаў, пабудаваў новую друкарню, зрабіў новы шрыфт, дошкі, застаўкі і літары. У віленскай друкарні Мамонічаў П. Мсціславец выдаў «Евангелле Напрастольнае» (1575). У гэтай кнізе ён упершыню выкарыстаў шрыфт, падобны да буйнога паўуставу, які ў далейшым капіраваўся пры кожным перавыданні «Евангелля Напрастольнага». У 1576 выдаў «Псалтыр[d]»[1], які карыстаўся вялікім попытам у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве. Тады ж у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Часоўнік». Мсціславец у пасляслоўях да віленскага «Евангелля» і «Псалтыра» з удзячнасцю ўзгадвае імёны фундатараў, Зарэцкіх і Мамонічаў, кажучы пра Зарэцкіх, якія здолелі натхніць яго на самастойную працу: «понежа понудили есте нас недостойных выше наглея меры на сие дело»; пра Мамонічаў, якія забяспечылі яго памяшканнем у сваім доме і ўсім «изобильно его довольствовали». Пра сваю працу кажа вельмі сціпла, так, нібыта проста баіцца пакарання ад бога за марнаванне свайго таленту.

У 1576 Мамонічы па палітычных матывах вырашылі прыпыніць працу сваёй друкарні. Відаць, гэта супярэчыла ўмовам паміж імі і Пятром, ён звярнуўся ў суд для падзелу маёмасці друкарні. Паводле выраку, Пётр мусіў атрымаць ўсё друкарскае абсталяванне і 30 коп грошаў, а Кузьма Мамоніч — кнігі: Евангеллі, Псалтыры і Часоўнікі. Але вырак суда не быў выкананы, і друкарня стаяла апячатаная. У 1577 суд, верагодна па запыце П. Мсціслаўца, пацвердзіў мінулагодні вырак наконт друкарскай маёмасці. Далейшы лёс Пётра Мсціслаўца па крыніцах не прасочваецца, магчыма ён у хуткім часе памёр.

А. С. Зярнова, спасылаючыся на тое, што Мамонічы не атрымалі нічога з друкарскага матэрыялу П. Мсціслаў і значная яго частка выкарыстаная ў астрожскіх выданнях 1590-х і пач. 17 ст., дапускае, што П. Мсціславец зноў далучыўся да І. Фёдарава і працаваў разам з ім у друкарні, якую каля 1578 у Астрозе заснаваў К. К. Астрожскі. Так, магчыма, жыццёвыя шляхі Пятра і Івана зноў перакрыжаваліся, але ненадоўга. У 1582 І. Фёдараў пакінуў Астрог, магчыма, што П. Мсціславец пасля гэтага ўзначаліў астрожскую друкарню, бо вялікае выданне «Кніга аб поснічастве» Васіля Вялікага (1594) і «Часаслоў» (1602) надрукаваныя ў Астрозе не толькі віленскім шрыфтам, з выкарыстаннем віленскіх дошак, вялікіх і малых заставак і буйных літар П. Мсціслаўца, але бачныя і тэхнічныя прыёмы аналагічныя віленскім. Праўда, усё гэта можа сведчыць пра працу ў Астрозе вучняў П. Мсціслаўца.

Помнік у Мсціславе

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зернова А. С. Первопечатник Петр Тимофеев Мстиславец // Исследования и материалы. Сб. IX. М., «Книга», 1964, с. 77—111.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]