Пій IV, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пій IV (лац.: Pius PP. IV, у свеце Джавані Анджэла Медычы італ. Giovanni Angelo de Medici; 31 сакавіка 1499 — 9 снежня 1565) — папа рымскі з 25 снежня 1559 па 9 снежня 1565.
Біяграфія [правіць]
Джавані Анджэла дэ Медычы паходзіў з бакавой, збяднелай галіны роду Медычы. Нарадзіўся 31 сакавіка 1499 г. у Мілане. Быў сынам натарыуса. Прысвяціў сябе медыцыне і юрыспрудэнцыі.
Вучыўся ва універсітэтах у Павіі і Мілане.
Павел III прыняў яго на службу ў папскую курыю. Павел III прызначыў яго архіепіскапам Рагузы (Сіцылія), а ў 1549 годзе - кардыналам.
