Пій V, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пій V Pius PP. V |
||
|
||
|---|---|---|
| 7 студзеня 1566 — 1 мая 1572 | ||
| Каранацыя: | 17 студзеня 1566 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Пій IV | |
| Пераемнік: | Рыгор XIII | |
| Імя пры нараджэнні: | Антоніа Мікеле Гісліеры Antonio Michele Ghislieri |
|
| Нараджэнне: | 13 снежня 1504 Боска, Маркізат Манферат |
|
| Смерць: | 1 мая 1572 (67 гадоў) Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 1528 | |
| Епіскапская хіратанія: | 1556 | |
| Кардынал з: | 1557 | |
Пій V (лац. Pius PP. V; свецкае імя: Антоніо Мікеле Гісліеры, італ. Antonio Michele Ghislieri; 13 снежня 1504 - 1 мая 1572) — папа рымскі з 7 студзеня 1566 па 1 мая 1572.
Антоніо Гісліеры нарадзіўся 17 студзеня 1504 ў Боска (каля Александрыі) у беднай сям'і. У 14 гадоў ён уступіў у дамініканскі ордэн. Пасля заканчэння вучобы выконваў функцыі інквізітара ў Паўночнай Італіі, а пазней - у Рыме. Павел IV прызначыў яго біскупам Непі, а ў 1557 годзе - кардыналам.