З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пікнапорус кінаварна-чырвоны |
 |
| Навуковая класіфікацыя |
прамежныя рангі
| Від: |
Пікнапорус кінаварна-чырвоны |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|
Pycnoporus cinnabarinus (Jacq.) Fr., 1881
|
|
|
|
Пікнапорус кінаварна-чырвоны (Pycnoporus cinnabarinus) — від грыбоў сямейства Поліпоравыя, які раней уключаўся ў род Polyporus.
Пладовыя цела аднагадовыя, паўкруглыя, памерам 5-8 3-10 см. Паверхня капялюшыкаў слаба занальная, пакрытая пухам, кінаварна-аранжавая.[1] Ён расце на мёртвых, паваленых ліставых дрэвах, асабліва бярозы, рабіны. Найбольш часта сустракаецца ў светлых, сухіх змешаных лясах. З'яўляецца прычынай белай гнілі на дрэвах.
Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н) і Мінскай (Лагойскі і Стаўбцоўскі р-ны) абласцях.[1]
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Літве.[1]
Зноскі