Піна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піна
Рака Піна ў Пінску
Рака Піна ў Пінску
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Басейн 2 460 км²
Расход вады 8,6 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°02′10″ пн. ш. 25°37′09″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°09′46″ пн. ш. 26°14′33″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Піна
Піна
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піна — рака ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня ракі складае 40 км. Плошча вадазбору — 2460 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,01 .

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Піна балцкага паходжання. Балцкія назоўныя аналагі — прускія тапонімы Pinno, Pynouwe, літоўскі гідронім Pynauja[1].

Звязана з літоўскім pinti «плесці (кош, плот, касу)», pynė «каса», прускім panto «путы». Далей да індаеўрапейскага *(s)pen- «сплятаць, скручваць»[2].

Назва адносілася да звілістасці рачнога рэчышча.

Недалёка ад утоку Піны ў Прыпяць таксама ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Ясельда, Лунія (Лань), Цна.

Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, назва Піны ад украінскага (паляшуцкага) піна «пена», якая па рацэ плавала. Паводле іншай версіі, украінска-паляшуцкая вымова назваў «Пыньск» і «Пына» дазваляе звязаць са словамі тыпу «спыніць» (укр. спинити)[3].

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: канава Выценская, канава Таўкачыха, канава Кобельская, канава каля вёскі Хамічава, Ступа.
Злева: Струга, Няслуха, Піліпаўка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Пінск (порт).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёна, вусце — ў межах Пінска. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля вёскі Дубай Пінскага раёна (даўжыня рэчышча 27 км).

Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна з’яўляецца часткай Дняпроўска-Бугскага канала.

Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізавання лукавіны ракі выпрастаныя, рэчышча паглыблена на перакатах.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Акуніна, Гарынец, Пясчанае, Расне, Семяховічы і іншыя.

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 988.
  3. В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 290.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.