Пінская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пінская вобласць
Пiнская вобласць
Краіна Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Горад Пінск

Пінская вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР з 1939 па 1954 гг. Утвораная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года, пасля ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Абласным цэнтрам стаў горад Пінск.

У склад новастворанай Пінскай вобласці ўвайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы. 15 студзеня 1940 года паветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былі ліквідаваныя пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савету БССР. 5 ліквідаваных паветаў рэструктурызавалі ў 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і Целяханскі[1].

8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідаваная і раёны перададзеныя ў Брэсцкую вобласць.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]