Пінскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Пінск |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 70,66 %, руская 26,05 % Размаўляюць дома: беларуская 39,56 %, руская 56,99 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
51 997 чал.[1] (7-е месца) |
| Шчыльнасць | 15,97 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 92,24 %, рускія — 2,64 %, украінцы — 2,6 %, палякі — 1,62 %, іншыя — 0,9 %[1] |
| Плошча | 3 252,77[2] км² (2-е месца) |
| Часавы пояс | EEST+2EEDT |
| Пінскі раён на Вікісховішчы | |
Пінскі раён — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Адміністратыўны цэнтр - горад Пінск.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Тэрыторыя Пінскага раёна складае 3261 км² (2-е месца сярод раёнаў). Асноўныя рэкі — Прыпяць з Бобрыкам і Вісліцай, Ясельда з Мерачанкай, Піна, Стыр. Праз раён праходзяць Агінскі і Дняпроўска-Бугскі каналы. Асноўныя азёры — Гарадзішчынскае, Кончыцкае і Семіховіцкае, а таксама Пагостаўскае водасховішча.
Большай частка раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага Палесся, заходняя — у межах раўніны Загароддзе. Паверхня большай часткай плоская, забалочаная. 75% тэрыторыі знаходзяцца ніжэй 150 м над узроўнем мора, 15 на высаце 150—160 м. Самая высокая кропка — 174 метры (2 км на поўдзень ад в. Мерчыцы). Найбольш нізкая кропка — 130 м. Па тэктанічным складзе раён адносіцца да Палескай седлавіны.
Карысныя выкапні [правіць]
З карысных выкапняў сустракаюцца торф, мел, будаўнічы пясок, гліна. Вядома 68 радовішчаў торфу з агульным запасам у 2.7 мільярды кубаметраў альбо 308 млн тон (найбольшыя: Гарадзішчынскае балота, Хварашчанскае балота, Дубнік, Жук, Дамашніцы, Ліпавае балота, Панталеева балота); 4 радовішчы гліны і суглінкаў з запасам у 4,7 мільёны кубаметраў(найбольшыя: Плянтаўскае, Пасенічскае, Вялесніцкае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 1,1 млн кубаметраў (найбольшае: Мерчыцкае балота).
На тэрыторыі Пінскага раёна сустракаюцца залежы сапрапелей і балотнай руды.
Кліматычныя ўмовы [правіць]
Раён належыць да Пінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература ў снежні −5,2 °C, ліпеня 18,6 °C. Ападкаў выпадае 573 мм у год. Вегетацыйны перыяд складае 201 суткі.
Гісторыя [правіць]
Першае ўзгадванне гораду ў летапісах сустракаецца ў "Аповесці апошніх гадоў" пад 1097 годам. Наступнае ўзгадванне датуецца 1160 годам: у летапісу называюцца імёны князёў Пінскіх - Яраслаў(1183), Яраполк (1190). Пінск у той час знаходзіўся ў цэнтры Тураўскага княства, меў тарговыя сувязі з Валынню, Сярэднім Паддняпроўем і Паўночным Прычорнамор'ем.
У сярэдзіне ХII стагоддзя Пінск - крупны тарговы горад Тураўскага княства, пазней - цэнтр самастойнага княства да ХІV стагоддзя.
У жніўні 1858 годзе каля сяла Жмені (Пінскі раён) упаў жалезакаменны метэарыт Жмень вагай 0.246 кг.
Насельніцтва [правіць]
Колькасць насельніцтва складае 60,2 тыс чалавек. Адміністратыўны цэнтр - горад Пінск (130 тыс. чалавек). Раён адміністратыўна падзелены на 1 пасялковы і 24 сельсавета, у склад якіх уваходзіць 181 населены пункт.
Эканоміка [правіць]
Агульная зямель сельскагаспадарчага карыстання - 130,1 тыс. гектар, з іх асушаных - 81,7 тыс гектар. На 1.12.2002 у раёне 23 калгасы, 5 камунальных унітарных сельскагаспадарчых прадпрыемствы, у тым ліку прадпрыемства "Паўднёвае" па вытворчасці свініны, рыбхоз "Палессе".
Прамысловы комплекс раёна складаецца з 10 прымысловых прадпрыемстваў. Самыя буйныя з іх - ААТ "Пінскі касерўны завод", "Пінскі завод кандытарскіх вырабаў", "Парэчскі крахмальны завод", "Пінскі лесгас".
Транспарт [правіць]
Праз раён праходзіць чыгунка Брэст-Пінскі-Калінкавічы; аўтамабільныя дарогі Брэст-Гомель, Брэст-Пінск-Лунінец, Івацэвічы-Лагішын-Пінск-Столін, Ганцавічы-Пінск.
Адукацыя [правіць]
У раёне 30 сярэдніх, 23 базавыя і 4 пачатковыя школы, 35 дашкольных устаноў.
Экалогія [правіць]
Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[3]
Вядомыя асобы [правіць]
- Генадзь Мікалаевіч Невыглас
- Васіль Вір
- Яўгенія Янішчыц
- Франц Савіч
- Раман Скірмунт
- Фёдар Одрач
- Уладзімір Гаўрылавіч Колб
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ А.С.Судас, Н.К.Филипенко, Л.В.Жуковская, А.А.Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Баранавіцкі • Брэсцкі • Бярозаўскі • Ганцавіцкі • Драгічынскі • Жабінкаўскі • Іванаўскі • Івацэвіцкі • Камянецкі • Кобрынскі • Лунінецкі • Ляхавіцкі • Маларыцкі • Пінскі • Пружанскі • Столінскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання | Брэст • Баранавічы • Пінск | |
| Пінская вобласць (на 1 студзеня 1941) | |
|---|---|
| Цэнтр вобласці | Пінск |
| Раёны | Ганцавіцкі • Давыд-Гарадоцкі • Драгічынскі • Жабчыцкі • Іванаўскі • Лагішынскі • Ленінскі • Лунінецкі • Пінскі • Столінскі • Целяханскі |