Пінтурык'я

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пінтурык'я
Pinturicchio
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Бернардзіна дзі Бета дзі Б'яджа

Дата нараджэння:

1454

Месца нараджэння:

Перуджа

Дата смерці:

1513

Месца смерці:

Сіена

Вучоба:

Перуджына

Стыль:

Адраджэнне

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Пінтурык'я (варыянт напісання — Пінтурыкія; італ.: Pinturicchio; уласна Бернардзіна дзі Бета (ці дзі Бенедэта) дзі Б'яджа, Bernardino di Betto di Biagio, 1454, Перуджа — 1513, Сіена) — італьянскі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Партрэт хлопчыка», Дрэздэнская карцінная галерэя, каля 1500

Прадстаўнік умбрыйскай школы кватрачэнта. Вучыўся ў Ф'ярэнца дзі Ларэнца, разам з Рафаэлем — у Перуджына, якому дапамагаў пры стварэнні фрэсак Сіксцінскай капэлы Ватыкана (14811482), а па некаторых даных — яшчэ і ў Бенедэта Капаралі, стваральніка палаца кардынала Пасерыні, пасля распісанага Сіньярэлі. Верагодна, зведаў уплыў і Бенедэта Банфільі, настаўнікі Перуджына. Стаўшы сталым майстрам, Пінтурык'я адмовіўся ад некаторых прынцыпаў Перуджына — аднастайнасці і паважнасці фігур, адзінства часу і месцы, — што збліжае яго хутчэй з Бацічэлі[1].

Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі — Перуджы, Рыме, Арв'ета, Спалета, Сіене. Найбольш вядомыя роспісы — у царкве Санта-Марыя-дэль-Попала, Апартаментах Борджыа і Сіенскім саборы (бібліятэка Пікаламіні). На яго фрэсках часта з'яўляюцца «гратэскі» (элементы расліннага і архітэктурнага арнаменту). Са станковых палотнаў характэрны «Партрэт хлопчыка», які захоўваецца ў Дрэздэнскай галерэі.

Вазары досыць негатыўна адзываецца пра Пінтурык'я, лічачы яго славу недастаткова заслужанай. Акрамя таго, біёграф папракае мастака ў залішнім імкненні дагадзіць замоўцам.

Бенуа адзначае асаблівую дэкаратыўнасць прац мастака: «Кожная фрэска Пінтурык'я паасобку — нешта даволі пуставатае, вельмі наіўнае і ўмоўнае. Аднак у агульным эфекце яркія яго фарбы, багацце золата і вытанчаная арнаментыка, якой ён любіць атачаць свае галоўныя сюжэты, ствараюць чароўнае ўражанне»[2].

Зноскі

  1. Арган Д. История итальянского искусства. М., 1990. — Т. 1. — С. 112
  2. Бенуа А. Н. История живописи. СПб., 1912. — Т. 2. — С. 76.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Карціны[правіць | правіць зыходнік]


Commons