Піраміда Хеопса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 29°58′45″ пн. ш. 31°08′03″ у. д. / 29.979167° пн. ш. 31.134167° у. д. (G) (O) (Я)

Піраміда Хеопса

Піраміда Хеопса (Хуфу) — найбуйнейшая з егіпецкіх пірамід, адзінае з «Сямі цудаў свету», якое захавалася да нашых дзён.

Мяркуецца, што будаўніцтва, якое доўжылася дваццаць гадоў, пачалося каля 2560 года да н. э. Вядомыя дзесяткі егіпецкіх пірамід. На плато Гіза самыя буйныя з іх — піраміды Хеопса (Хуфу), Хефрэна (Хафра) і Мікерына (Менкаўра). Архітэктарам Вялікай піраміды лічыцца Хеміун, візір і пляменнік Хеопса. Ён таксама насіў тытул «Кіраўнік ўсімі будоўлямі фараона». Больш за тры тысячы гадоў (да пабудовы кафедральнага сабора ў Лінкальне, Вялікабрытанія, каля 1300 года) піраміда з'яўлялася самай высокай пабудовай на Зямлі.

Пабудавана архітэктарам Хеміунам. Суадносіны ўсіх частак збудавання заснаваны на прапорцыях так званага залатога сячэння. Вышыня піраміды 146,6 м, даўжыня кожнага з бакоў квадратнай асновы складае 233 м. Піраміда выкладзена з вялікіх блокаў вагой ад 2,5 да 30 т. Агульная іх колькасць дасягае 2 млн 300 тыс. Блокі ўтрымліваюцца без сувязнага раствора пад сваім цяжарам. Знадворку піраміда была пакрыта паліраванымі вапняковымі плітамі. Яны блішчэлі на сонцы, і гэта стварала яшчэ большае ўражанне велічнай магутнасці, урачыстасці. Піраміда Хеопса была часткай вялікага архітэктурнага ансамбля, куды ўваходзілі, акрамя памінальных храмаў, скульптура сфінкса з партрэтнай выявай фараона і тулавам ільва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4

Шаблон:Егіпецкія піраміды