Піратэхніка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Феерверк.

Піратэ́хніка (стар.-грэч.: πῦρ — агонь, жар; τεχνικός ад τέχνη — мастацтва, майстэрства, уменне) — галіна тэхнікі, звязаная з тэхналогіямі падрыхтоўкі гаручых саставаў і спальвання іх для атрымання пэўнага сігналу ці эфекту; падрадзяляецца на ваенную (такія як сігнальныя ракетніцы, святлошумавыя спецсродкі, дымавыя шашкі), спецыялізаваную (кіназдымачныя спецэфекты, грамадзянскія сігнальныя сродкі, піраболты, чыгуначныя петарды) і забаўляльную (галоўным чынам феерверкавыя вырабы — петарды, бенгальскія свечкі, хлопаўкі, ракеты, фантаны, салюты). Да піратэхнікі таксама адносяцца такія вырабы як запалкі і спецыяльныя пірапатроны для падушак бяспекі.

Састаў піратэхнічных сумесяў[правіць | правіць зыходнік]

Зыходныя кампаненты: акісляльнік, гаручае рэчыва, цэментатары і флегматызатары.

Акісляльнікі — рэчывы, якія могуць аддаваць кісларод пры павышанай тэмпературы: хлараты, перхлараты, нітраты, сульфаты, перманганаты, храматы, перакісы і вокіслы металаў.

Гаручыя рэчывы — рэчывы, якія здольныя пры пэўных умовах акісляцца кіслародам паветра, ці кіслародам, аддадзеным акісляльнікам. Неарганічныя — металічныя стружкі(Al, Mg, Zr, Si, Fe, Sb, Zn, і сплавы Al-Mg, Al-Si і г.д.), сера, вугаль, фосфар, сярністы фосфар, сульфіды. Арганічныя — драўняныя стружкі, смолы (ідытол, бакеліт, шэлак, каніфоль, гуміарабік, салі каніфолі), алеі (пакост, рыцына), вуглевадароды (нафталін, антрацэн, вазелін, парафін, горны воск ці азакерыт, нафта, газа), вугляводы (вінаградны, трысняговы цукар, крухмал, дэкстрын, цэлюлоза)[1].

Для стварэння розных колераў свячэння піраэлементаў ужываюцца солі розных металаў (барыю — зялёны, стронцыю — чырвоны, натрыю — жоўты, медзі — сіні, кальцыю — аранжавы). Асноўным разрыўным складнікам з'яўляецца порах. Карпусы вырабаў вырабляюцца з лёгкіх матэрыялаў, якія не даюць небяспечных асколкаў — кардона, пластыка.

Зноскі

  1. Быстров В. Пиротехнические составы в военном деле.1939

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Pyro-stub