Пір, цар эпірскі
Пір (319 — 272 да н.э., Аргас) — цар эпірскі (306—302 да н.э. і 297—272 да н.э.); сын Эакда і Фціі.
Стаў царом у 13 гадоў пры апекуне, але быў вымушаны ўцякаць ад свайго зяця Касандра (302 да н.э.). Ажаніўся з дачкой Пталамея I, Антыгонай; з дапамогай таго вярнуўся да ўлады ў Эпіры. Пасля смерці Антыгоны ажаніўся з Ланасай, у пасагу якой атрымаў Керкіру і Леўкус.
Быў адным з найбольшых ваеначальнікаў антычнасці. Актыўна ўдзельнічаў у міжземнаморскіх войнах 1-й пал. 3 ст. да н.э. Узяў вядомую перамогу пад Гераклеяй («пірава перамога»), зняў аблогі Тарэнту, Афінаў (287 да н.э.. Апій Клаўдзій перашкодзіў перамовам з Пірам, і той вярнуўся ў Грэцыю (275 да н.э.). Быў забіты ў вулічным баі ў Аргасе.
Верагодная выява Піра — мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме, дзе малады Пір паказаны ў шаломе з дубовымі лістамі, знакам Зеўса Дадонскага (атаясамлена ў 1891)[1]
Зноскі
- ↑ Партрэты…
| Сачыненні Плутарха | |
|---|---|
| Сачыненні | |
| Параўнальныя жыццяпісы |
Аляксандр Вялікі і Юлій Цэзар • Алківіяд і Карыялан • Арыстыд і Катон Старэйшы • Дэметрый і Антоній • Дэмасфен і Цыцэрон • Дыян і Брут • Нікій і Крас • Кімон і Лукул • Лісандр і Сула • Лікург і Нума • Пелапід і Марцэл • Пір і Гай Марый • Агесілай і Пампей Вялікі • Салон і Публікола • Тэсей і Ромул • Эўмен і Серторый • Агіс і Клеамен; Тыберый і Гай Гракхі • Тымалеонт і Эмілій Павел • Перыкл і Фабій • Фемістокл і Каміл • Філапемен і Фламінін • Факіён і Катон Малодшы • Арат Сікіёнскі1 • Артаксеркс1 • Гальба1 • Атон1 • Эпамінонд і Сцыпіён Афрыканскі2 |
|
1 Няпарныя жыццяпісы • 2 Незахаваныя жыццяпісы |
|
