З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пітэкантрап (Pithecanthropus) (ад грэч. πίθηκος — малпа + ἄνθρωπος — чалавек) — старажытны чалавек, які жыў каля 1 млн гадоў назад. Рэшткі пітэкантрапа (чарапная накрыўка, сцегнавая косць, фрагмент ніжняй сківіцы і 5 зубоў) знойдзены ў 1891—1893 гг. галандскім урачом Э.Дзюбуа на востраве Ява, куды ён паехаў адмыслова для пошукаў прамежкавага звяна паміж чалавекам і малпай. Пітэкантрап меў пакаты лоб, нізкае скляпенне чэрапа (ёмістасць чэрапа 900 см³), на лобнай косці выступаў надвочны валік. Сцегнавая костка дазволіла зрабіць выснову пра вертыкальнае становішча цела, а ўсе астатнія прыкметы чэрапнога вечка — пра тое, што Пітэкантрап займае прамежкавае становішча паміж сучасным чалавекам і чалавекападобнымі малпамі. У 1932—1935 гг. пры разборцы раней сабраных матэрыялаў у лабараторыі былі знойдзены фрагменты пяці іншых сцегнавых костак, а ў 1936—1939 гг. пры новых раскопках — часткі чатырох чарапоў з Маджакерта. Пітэкантрап разам з сінантрапам, гейдэльбергскім чалавекам, атлантрапам належыць да найстаражытны людзей — архантрапаў, якія з'яўляюцца адной са стадый у філагенетычным развіцці чалавека.
- Урысон М. И. Начальные этапы становления человека // У истоков человечества. — М., 1964. — С. 85 — 109, 148—151.
Шаблон:Boosci-stub