Пітэр Перэз Бурдэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пітэр Перэз Бурдэт
Peter Perez Burdett
Head of a man 2008-05-20 14-13-22Image1.GIF
Дата нараджэння: 1734
Месца нараджэння: Іствуд
Дата смерці: 9 верасня
Месца смерці: Карлсруэ
Род дзейнасці: картограф, мастак
Бацька: Уільям Бурдэт[1]
Маці: Ганна Бурдэт [1]
Жонка: Хана; Фрэдэрыка Каткоўскі[2]
Дзеці: Anna Periez(sic) Burdett m. Friedrich Gf v Nostitz-Rieneck
Лагатып ВікіСховішча Пітэр Перэз Бурдэт на Вікісховішчы

Пітэр Перэз Бурдэт (англ.: Peter Perez Burdett, ~1734 — 9 верасня 1793 года[2]) — картограф, мастак, геадэзіст і чарцёжнік XVIII стагоддзя родам з Іствуда[2], дзе ён атрымаў у спадчыну невялікі маёнтак і імя Perez, так як яго дзед з мацярынскага боку быў там святаром[1]. Вядомы як частым удзелам у карцінах Джозефа Райта, так і удзелам у 1769 годзе ў распрацоўцы шляху канала Лідса і Ліверпуля (Leeds and Liverpool Canal). Яго апісвалі як «размешчанага калі не у цэнтры, дык у паўсвятле згуртавання Lunar Society of Birmingham»[3]. Апошнія свае гады жыў у Карлсруэ, пазбягаючы крэдытораў.

Бурдэт пазіраваў для карцін Райта, у той жа час тлумачыў яму некаторыя асаблівасці перспектывы[4]. Першая іх сустрэча адбылася ў пачатку 1760х гадоў[4].

У 1766 годзе Райт намаляваў сваю карціну «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы». На ёй выяўлена публічная лекцыя аб сонечнай сістэме; святло на тварах паказвае фазы месяца. Крайняя злева фігура на гэтай карціне — Бурдэт; справа размешчана фігура Вашынгтона Шырлі.

У 1767 годзе Бурдэт зрабіў карту Дэрбі ў маштабе 1 цаля: 1 міля. З гэтай картай ён стаў другім паспяховым прэтэндэнтам у спаборніцтве 1759 года, якое праводзілася Мастацкім згуртаваннем (Society of Art) сярод аўтараў карт у такім маштабе[5]. Акрамя таго, ён зрабіў акватынту Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light («два хлопчыка надзімаюць мачавы пузыр пры святле свечкі»)[6].

Пітэр і яго першая жонка Хана

У 1768 годзе Бурдэт пераехаў з Дэрбі ў Ліверпуль для стварэння карты Ланкашыра. Ён знаходзіць новых заступнікаў і асістуе Джорджу Пэры ў стварэнні карты і гісторыі Лівэрпуля. Бурдэт стварае замалёўкі і піша апісанні важных будынкаў для гісторыі Пэры ў 1773 годзе[4].

Academy by Lamplight

Пераезд аказаўся настолькі паспяховы, што Бурдэт паклікаў за сабой Райта. У 1769 Бурдэт засноўвае Згуртаванне мастакоў (Society of Artists) і становіцца яго першым прэзідэнтам[4].Верагодна, яшчэ адна карціна Райта, Academy by Lamplight, прысвечана менавіта гэтай акадэміі.

Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light

Верагодна, Бурдэт быў першым брытанскім акватынтыстам; выстава яго акватынтаў прайшла ў 1772 годзе, у рамках Society of Arts Exhibition; ён выставіў An Etching in imitation of a Wash Drawing і An Etching from a design of Mr. Mortimer[7]. Ён выкарыстаў новую тэхніку, які адрознівалася ад ранніх метадаў, распрацаваных у Францыі[7]. Ён навучыўся ім ад J.B. Le Prince of Paris[8].

У 1773 годзе была выстаўлена пласціна пад назвай The effect of a stained drawing attempted by printing from a plate wrought chemically, without the use of any instrument of sculpture. Існуюць тры захаваныя карціны, аўтарства Бурдэта ў якіх вядома: Banditti Terrifying Fishermen (1771 год), Skeleton on a Rocky Shore і Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light. У бібліятэцы Ліверпуля захоўваецца копія апошняй з іх, з подпісам на адваротным баку «First Speciman of aquatinta invented in Liverpool by P.P. Burdett, 1774, assisted by Mr. S. Chubbard.» («Першы ўзор акватынты, зроблены ў Ліверпулі П. П. Бурдэтам, 1774 год, пры садзейнічанні містэра С. Чабарда»).

Бенджамін Франклін 21 жніўня 1773 года напісаў Бурдэту: «I should be glad to be inform’d where I can see some example of the new Art you mention of printing in Imitation of Paintings. It must be a most valuable Discovery: but more likely to meet with adequate Encouragement on this side the water than on ours.» («Я быў бы рады атрымаць вестку, што я змагу ўбачыць ўзор новага мастацтва, друку ў перайманне жывапісу. Гэта павінна быць вельмі каштоўнае адкрыццё, больш верна было б сустрэцца на належным узроўні па наш бок вады, чым па ваш»)[9].

У 1771 годзе Бурдэт зрабіў 'A Chart for the Harbour of Liverpool’[10] and in 1772 Survey of the County Palatine of Chester [11].

У 1774 годзе ён пакінуў Ліверпуль, каб пазбегнуць выплаты доўгу[12].Пры гэтым ён забраў з сабой карціну з выявай сябе і сваёй жонкі, але пакінуў жонку з крэдыторамі. Карціна з выявай Бурдэта і яго жонкі цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі ў Празе. З моманту ад'езду з Ліверпуля карціна была ў Вялікабрытаніі на выставах двойчы[4].

У 1774 годзе Джозеф Райт наведваў яго ў паўднёвай Германіі [2]. Бурдэт ажаніўся тут на Фрэдэрыке Каткоўскі (Friederike Kotkowski) 11 ліпеня 1787 года[2]; у іх нарадзілася дачка Ганна. У тым жа годзе ён намаляваў план для рыначнай плошчы Карлсруэ, якія ляжаць у аснове сучасных будынкаў[13].

Бурдэт памёр у Карлсруэ 9 верасня 1793 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Oxford Dictionary of National Biography
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Karlsruhe (in German) accessed 17 June 2008
  3. [Taking Notes on the Left’: The Shadowy Career and Thwarted Ambitions of Peter Burdett], Paul Laxton, UoL, Eighteenth-Century Worlds Research Centre (University of Liverpool) & Walker Art Gallery (NML), 16-17 November 2007, Merseyside Maritime Museum, Liverpool
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Liverpool Museums accessed 17 June 2008
  5. Burdett's map of Derbyshire 1767. A History of the World in 100 Objects. BBC.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 27 студзеня 2011.
  6. Timeline of art History
  7. 7,0 7,1 The Museum of Modern Art, accessed 17 June 2008
  8. Mackenzie, I. (1987), British Prints, a Dictionary and Price Guide, Art Collectors' Club, Suffolk. ISBN 0902028960
  9. Godfrey, R.T. 1978, Printmaking in Britain, Phaidon, Oxford. Page 59. ISBN 0714818380
  10. Origins of Britain’s First Lifeboat Station
  11. Bonhams & Brooks
  12. The Papers of Benjamin Franklin
  13. Zur Südentwicklung der Karlsruher Innenstadt by von Rudolf J. Schott, accessed 19 June 2008