Піфагор
З Вікіпедыя.
Піфаго́р сын Мнесарха (576, востраў Самас — 496 да н.э., Метапонт): старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік піфагарэізму.
Звесткі пра жыццё і дзейнасць маюць пераважна легендарны характар. На 5-ы год праўлення Палікрата ён пераехаў у Кратон, дзе стварыў рэлігійнае брацтва, у якім навучаў пра правілы маральнай чысціні, містыку лікаў, гармонію сфер і адраджэнне пасля смерці. Яго навучанні і палітычная дзейнасць выклікалі процідзеянне, і ён быў вымушаны, ужо ў сталым узросце, перасяліцца ў Метапонт. Вучэнне Піфагора заставалася папулярным да позняй антычнасці.
Піфагору прыпісваецца доказ тэарэмы аб суадносінах бакоў простакутнага трыкутніка. З яго імем звязваюць вучэнні пра цотныя і няцотныя, простыя і складаныя лікі, пра арыфметычныя, геаметрычныя і гарманічныя прапорцыі і сярэднія.
Існуе шмат скульптурных і іншых выяваў Піфагора, але верагоднай не прызнаецца аніводная, бо ўсе выявы, прыдатныя для іканаграфічнага даследавання, былі створаныя не раней за сяр. 5 ст. да н.э.. Мяркуецца, што ён быў прыгожы, меў звычку насіць доўгую бараду, а на галаве залатую дыядэму, і апранацца на ўсходні лад[1].
- ↑ Партрэты...

