Піхта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Піхта
Abies Orjen foliage.jpg
Навуковая класіфікацыя
Надцарства:

Эўкарыёты

Царства:

Расліны

Аддзел:

Хвойныя

Клас:

Хвойныя

Парадак:

Хваёвыя

Сямейства:

Хваёвыя

Род:

Піхта

Від:

Піхта белая

Навуковая назва

Abies Mill.

ITIS   18031
NCBI   3319

Пі́хта (Abies) — род вечназялёных дрэў сямейства хваёвых (Pinaceae). Род налічвае каля 40 відаў. 1233 Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыяметр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, светла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дыума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.

Жыве 150—400 гадоў і больш.

Піхта пашырана ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар'я, часцей у гарах. Расце разам з елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексікі і Гватэмалы).

На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від[1]: піхта белая або еўрапейская (Abies alba), расце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найбольш вядомыя: піхта сібірская, аднаколерная, суцэльналістая, бальзамічная, Віча. Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.

Зноскі

  1. База Растения Беларуси
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах