Піяніст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Піяніст (~ка)музыкант, выканаўца на фартэпіяна. Прафесійныя піяністы могуць выступаць як самастойныя выканаўцы, іграць у суправаджэнні аркестра ці ансамбля, акампанаваць аднаму або некалькім музыкантам.

Звычайна піяністы пачынаюць навучанне ігры на інструменце яшчэ ў раннім узросце, некаторыя садзяцца за раяль ужо ў тры гады, у выніку чаго ў больш дарослым узросце развіваецца «шырокая далонь», гэта значыць больш развітыя кісці рук з павялічанай расцяжкай пальцаў, з-за чаго здаецца, што далонь у піяніста больш шырокая. «Шырокая далонь» і вузкія доўгія пальцы таксама лічацца адной з прыкмет добрага піяніста. Шматлікія знакамітыя кампазітары былі адначасова і таленавітымі піяністамі. Напрыклад, Франц Петэр Шуберт, Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бетховен, Ферэнц Ліст, Іаган Брамс, Фрэдэрык Шапен, Шарль Валантэн Алькан, Роберт Шуман, Сяргей Рахманінаў і іншыя кампазітары былі віртуозамі фартэпіяннай ігры. Большасць піяністаў спецыялізуецца на музыцы вызначаных кампазітараў або вызначаных часоў. Аднак рэпертуар шматлікіх піяністаў не абмяжоўваецца толькі класічнай музыкай, а ўключае творы такіх стыляў, як джаз, блюз, рок, папулярная музыка.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]