П'едэстал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

П'едэста́л (фр.: piédestal, ад італ.: piedistallo з piede «нога» и stallo «месца») — то ж, што і пастамент; мастацка аформлены падмурак, на якім устанаўліваюць творы — скульптуру (статуі, скульптурныя групы, бюсты), вазы, абеліскі, стэлы і г. д.

Старажытныя рымляне выкарыстоўвалі пастаменты як фундамент для калон на плошчах і форумах (напрыклад, калона Траяна, калона Марка Аўрэлія) для надання ім большай велічнасці, а таксама ў якасці падножжаў калон трыўмфальных арак.

У імперскім Кітаі пастаментам для стэл, якія ўвекавечвалі імператараў, традыцыйна служыла каменная чарапаха «бісі».

Формы пастаментаў разнастайныя: па-геаметрычнаму правільныя, часта з ужываннем архітэктурных ордарных элементаў, упрыгожаныя скульптурным рэльефам, арнаментам, надпісамі, або ў выглядзе натуральнага, неапрацаванага каменя, а таксама прадметаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]