П'езаэлектрычны эфект

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стварэнне электрычнага напружання п'езаэлектрыкам. Амплітуда ваганняў дыска павялічана дзеля нагляднасці.

П'езаэлектрычны эфект — эфект узнікнення палярызацыі дыэлектрыка пад уздзеяннем механічных напружанняў (прамы п'езаэлектрычны эфект). Існуе і адваротны п'езаэлектрычны эфект — узнікненне механічных дэфармацый пад уздзеяннем электрычнага поля.

Прамы і адваротны п'езаэлектрычныя эфекты назіраюцца ў адных і тых жа крышталях — п'езаэлектрыках. Прамы эфект адкрыты братамі Жакам і П'ерам Кюры ў 1880 г.[1] Адваротны эфект быў прадбачаны ў 1881 г. Ліпманам на аснове тэрмадынамічных меркаванняў і ў тым жа годзе эксперыментальна пацверджаны братамі Кюры.

П'езаэфект нельга блытаць з электрастрыкцыяй. У адрозненні ад электрастрыкцыі, прамы п'езаэфект назіраецца толькі ў крышталях без цэнтру сіметрыі. Хоць у класе 432 кубічнай сінгоніі няма цэнтру сіметрыі, п'езаэлектрычнасць у ім таксама немагчыма. Такім чынам, п'езафект можа назірацца ў дыэлектрычных крышталяў, якія належаць толькі да аднаго з 20 класаў кропкавых груп.

Ужыванне п'езэфекту ў тэхніцы[правіць | правіць зыходнік]

Прамы п'езаэфект ужываецца:

  • у запальнічках, для атрымання высокага напружання на разрадніку да іскравога прабою паветра;
  • у датчыках у якасці адчувальнага да фізічнага ўздзеяння элемента (чым больш сіла, тым вышэй напружанне на кантактах), напрыклад, у сілавымяральных датчыках і датчыках ціску вадкасцяў і газаў;
  • у якасці адчувальнага элемента ў мікрафонах, гідрафонах, галоўках гуказдымальніка электрафонаў, прыёмных элементаў санараў;
  • у кантактным п'езэлектрычным выбухоўніку (напрыклад да стрэлаў РПГ-7).

Адваротны п'езаэлектрычны эфект ужываецца:

Прамы і адваротны эфект адначасова ўжываецца:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Иоффе АФ (1956). "Пьер Кюри". УФН 58 (4): 572-9. http://ufn.ru/ru/articles/1956/4/a. 
  2. Development of Piezoelectric Microactuator for HDD Head (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 12 лютага 2012.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.