П'ер-Жазеф Рэдутэ
|
|||||||||||||||||||||||||
П'ер-Жазе́ф Рэдутэ́ (фр.: Pierre-Joseph Redouté, 10 ліпеня 1759 года — 19 чэрвеня 1840 года) — французскі мастак і батанік бельгійскага[1] паходжанні, каралеўскі жывапісец і літограф, майстар батанічнай ілюстрацыі[2].
Яго альбом акварэльных ілюстрацый «Лілейныя» (1802) са зніжкай на інфляцыю з'яўляецца самай дарагой друкарскай кнігай у гісторыі пасля «Птушак Амерыкі» Дж. Одзюбана[3].
Змест |
Імя[правіць]
У розных крыніцах сустракаюцца розныя формы запісу імя Рэдутэ:
- фр.: Pierre Joseph Redouté[4][5],
- фр.: Pierre Joseph Redoute[2],
- фр.: Pierre-Joseph Redoute[6],
- фр.: Pierre-Joseph Redout[2].
Біяграфія[правіць]
П'ер-Жазеф Рэдутэ нарадзіўся ў сям'і бельгійскіх мастакоў[6] у камуне Сент-Юбер 10 ліпеня 1759 года[1].
Ён пакінуў дом, калі яму было трынаццаць гадоў, вырашыўшы стаць вандроўным мастаком[6].
У 1782 годзе П'ер-Жазеф Рэдутэ прыехаў у Парыж[1].
У 1784 годзе Рэдутэ сустрэўся з такім французскім батанікам, як Шарль Луі Лерыцье дэ Брутэль, які прапанаваў яму займацца батанічнымі ілюстрацыямі[1].
У 1787 годзе П'ер-Жазеф Рэдутэ пераехаў у Лондан, а ў 1788 годзе ён вярнуўся ў Парыж[1].
У 1809 годзе Рэдутэ стаў выкладчыкам жывапісу[1].
У 1835 годзе ён стаў кавалерам Ордэна Леапольда I у Бельгіі[1].
П'ер-Жазеф Рэдутэ памёр у Парыжы 19 чэрвеня 1840 года[1] ва ўзросце 80 год[6].
Навуковая дзейнасць[правіць]
П'ер-Жазеф Рэдутэ спецыялізаваўся на насенных раслінах[5].
Асноўныя публікацыі[правіць]
- Geraniologia (1787—1788).
- Plantes grasses (2 volumes, 1790).
- Traité des arbres et arbustes que l'on cultive en France, par Duhamel. Nouvelle édition, avec des figures, d'après les dessins de P. J. Redouté (7 volumes, 1800—1819)
- Les Liliacées (8 volumes, 1802—1816).
- Les Roses (3 volumes, 1817—1824)[7][8].
- Choix des plus belles fleurs et de quelques branches des plus beaux fruits. Dédié à LL. AA. RR. les princesses Louise et Marie d'Orléans (1827).
- Catalogue de 486 liliacées et de 168 roses peintes par P.-J. Redouté (1829).
- Alphabet Flore (1835).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Pierre-Joseph Redoute (1759 — 1840)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Pierre Joseph Redoute
- ↑ Books: Book value | The Economist
- ↑ DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Pierre Joseph Redouté
- ↑ 5,0 5,1 Pierre Joseph Redouté (1759 — 1840)
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 Pierre-Joseph Redoute (1759 — 1840)
- ↑ Les roses: peintre de fleurs.... Tome 2
- ↑ Les roses: peintre de fleurs.... Tome 3
Спасылкі[правіць]
- DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Pierre Joseph Redouté(ням.)
- Pierre Joseph Redoute(англ.)
- Pierre-Joseph Redouté (1759 — 1840)(фр.)
- Pierre-Joseph Redoute (1759 — 1840)(англ.)
- Les roses: peintre de fleurs.... Tome 2(фр.)
- Les roses: peintre de fleurs.... Tome 3(фр.)