П'ер-Жуль Мэн
| П'ер-Жуль Мэн | |
| фр.: Pierre-Jules Mêne | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Жанр: | |
П'ер-Жуль Мэн (1810 - 1879) - французскі скульптар. Ён лічыцца піянерам сярод скульптараў-анімалістаў(руск.) бел. XIX стагоддзя.
Мэн зрабіў шэраг скульптур жывёл, пераважна хатніх, у тым ліку коней, кароў і быкоў, авечак, коз, якія былі моднымі падчас Другой імперыі(руск.) бел.. Ён быў прадстаўніком школы французскіх анімалістаў, якая таксама ўключала Розу Банёр(руск.) бел., П'ера Луі Руіларда(англ.) бел., Антуана-Луі Бары(укр.) бел., Агюста Нікаля Каэна(руск.) бел., Франсуа Пампона(англ.) бел..
Яго працы ўпершыню паказаны ў Лондане Эрнеста Гамбартам(англ.) бел. у 1849. Мэн спецыялізаваўся на невялікіх бронзавых скульптурах, што тлумачыць той факт, чаму не адна з іх не стала грамадскай статуяй. Яго працы былі папулярныя сярод буржуазіі, існуе шмат копій кожнай скульптуры, якія часта ўпрыгожвалі вялікую колькасць прыватных дамоў таго часу. Пры гэтым якасць работ была даволі высокая.
З-за пладавітасці аўтара і шматлікіх копій яго прац, рыначная каштоўнасць скульптур Мэна не вельмі вялікая, да таго ж існуе многа падробак.
Некалькі прац скульптара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Літаратура[правіць]
- Catalogue raisonné of Pierre-Jules Mêne by Michel Poletti and Alain Richarme (Paris, 1998). Catalogues 240 models with a history of editions from 1838 to 1933; biography; context of life and work in Second Empire Paris (in French).