П'ер Абеляр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жан Віньё, «Канонік Фульбер застае знянацку Абеляра і Элаізу»

П'ер Абеляр (фр.: Pierre Abailard/Abélard, лац.: Petrus Abaelardus; 1079, Ле-Пале, непадалёк ад Нанта — 21 красавіка 1142, абацтва Сен-Марсель, блізу Шалон-сюр-Сон, Бургундыя) — французскі філосаф (схаласт), тэолаг і паэт, неаднаразова асуджаўся каталіцкай царквой за ерэтычныя погляды.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Шартры і Парыжы. Амаль усё жыццё пераходзіў з адной школы або кляштара ў іншыя. Каля 1101 адкрыў уласную школу, пазней узначальваў саборную школу ў Нотр-Дам.

Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Гісторыя маіх бедстваў» (1132—36), любоўных вершаў, лістоў да сваёй каханай Элаізы і інш.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Рацыянальна-містычная накіраванасць светапогляду П. Абеляра («разумею, каб верыць») выклікала нязгоду, пратэст з боку артадаксальных царкоўных колаў. Сцвярджаў, што рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, а агульныя паняцці — толькі ў чалавечай свядомасці (прынцып канцэптуалізму). Аснову маральных учынкаў П'ер Абеляр бачыў у згодзе чалавека са сваім сумленнем. Быў блізкі да ідэі верацярпімасці, падкрэсліваў значнасць індывідуальных намаганняў у выратаванні чалавечай душы. Сярод яго твораў — «Так і не», «Дыялектыка», «Аб боскім адзінстве і траіснасці» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Commons