П'ер Леско

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
П'ер Леско
Pierre Lescot
Дата нараджэння:

1515(1515)

Месца нараджэння:

Парыж, Францыя

Дата смерці:

10 верасня 1578(1578-09-10)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Грамадзянства:

Сцяг Францыі Францыя

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Парыж, Францыя

Найважнейшыя пабудовы:

Карнавале, Сен-Жэрмен-л’Асеруа, «Фантан нявінных», замак Валеры

Commons-logo.svg П'ер Леско на Вікісховішчы

П'ер Леско (фр.: Pierre Lescot, 1515, Парыж — 10 верасня 1578, Парыж) — французскі архітэктар і скульптар.

З 1541 па 1544 гады працаваў над унутраным аздабленнем царквы Сен-Жэрмен-л’Асеруа (Saint-Germain-l’Auxerrois). З 1545 — над асабняком Карнавале (Hôtel Carnavalet), замкам Жака дэ Ліньеры. У 1546 годзе па загаду караля Францыска I, Леско пачаў перабудоўваць Луўр (у той час — крэпасць) і зараз яго імем завецца заходняе крыло «квадратнага двара». Праца над будынкам была скончана 9 гадоў праз, у 1555 годзе, пры каралі Генрыху II і стала яркім прыкладам архітэктуры эпохі Рэнесансу ў Францыі.

Таксама да прац П'ера Леско адносяцца «Фантан нявінных» і Замак Валеры.

Леско часта працаваў разам са скульптарам Жанам Гужонам. Быў блізка знаёмы з пісьменнікам П'ерам дэ Рансарам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Grand Larousse Encyclopédique