П'ер Луіджы Фарнезэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
П'ер Луіджы Фарнезэ
італ.: Pier Luigi Farnese
Pier Luigi Farnese di Tiziano.jpg
Тыцыян Партрэт П'ера Луіджы Фарнезэ'
герцаг Пармы і П'ячэнцы
з 1545
Пераемнік: Атавіа Фарнезэ
герцаг Кастра
1537 — 1545
Пераемнік: Арацыа Фарнезэ
 
Нараджэнне: 9 лістапада 1503({{padleft:1503|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:9|2|0}})
Рым
Смерць: 10 верасня 1547({{padleft:1547|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (43 гады)
П'ячэнца
Род: Фарнезэ
Бацька: Павел III, Папа Рымскі
Жонка: Джэралама Арсіні

П'ер Луіджы Фарнезэ (італ.: Pier Luigi Farnese; 9 лістапада 1503, Рым — 10 верасня 1547, П'ячэнца) — першы герцаг Пармскі з дому Фарнезэ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П'ер Луіджы быў пазашлюбным сынам Папы Рымскага Паўла III. Пасля таго, як Павел (у міру — Алесандра Фарнезэ) у 1534 годзе становіцца главой Папскай дзяржавы, ён прызначае П'ера Луіджы ў 1537 годзе ганфаланьерам Каталіцкай царквы, узводзіць у званне герцага Кастра і надзяляе зямельнымі ўладаннямі. П'ер Луіджы становіцца пасланцам і пасроднікам паміж Папам і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Карлам V, які, у сваю чаргу, у 1538 годзе робіць яго маркграфам Навары. Нягледзячы на тое, што адносіны паміж П'ерам Луіджы і яго бацькам, Папам Паўлам III, часцяком былі канфліктнымі, у 1545 годзе ён атрымаў ад Паўла III у спадчыннае ўладанне герцагства Парма і П'ячэнца. У выніку герцагства Кастра быў перададзена трэцяму сыну П'ера Луіджы, Арацыа.

Спроба П'ера Луіджы са сваёй сям'ёй умацавацца ў гэтым новаўтвораным герцагстве Парма і П'ячэнца скончылася змовай мясцовага дваранства і яго забойствам у П'ячэнцы ў 1547 годзе. Праз два дні пасля здарэння герцагства было занята імперскімі войскамі, і яго трон без усякіх цяжкасцей заняў другі па старшынстве сын П'ера Луіджы, Атавіа Фарнезэ. Старэйшы сын П'ера Луіджы, Алесандра Фарнезэ, яшчэ ў 1534 годзе, ва ўзросце 14-ці гадоў, быў узведзены ў кардыналы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1519 годзе П'ер Луіджы Фарнезэ ажаніўся з Джэраламай Арсіні (пам. 1570), дачкой Луіджы Арсіні. У гэтай сям'і нарадзіліся не менш за 5 дзяцей: