П'ер Тэяр дэ Шардэн
| П'ер Теяр дэ Шардэн | |
| Pierre Teilhard de Chardin | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
10 красавіка 1955 (73 года) |
| Месца смерці: | |
| Кірунак: | |
| Асноўныя інтарэсы: | |
| Значныя ідэі: | |
| Аказалі ўплыў: | |
Мары-Жазеф П'ер ТЭЯР ДЭ ШАРДЭН (Pierre Teilhard de Chardin; 1 мая 1881, замак Сарсена каля г. Клермон-Феран, Францыя — 10 красавіка 1955) — французскі філосаф, тэолаг і палеантолаг. Член Парыжскай АН (1950).
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
3 1899 член Таварыства Ісуса (ордэн езуітаў). Скончыў езуіцкую семінарыю на в-ве Джэрсі (1907), святар (1911). 3 1913 у Інстытуце палеанталогіі чалавека пры Музеі натуральнай гісторыі ў Парыжы. 3 1920 прафесар Каталіцкага ўніверсітэта ў Парыжы (у 1926 абвінавачаны ў антыдактрынальнасці і адхілены ад выкладання). 3 1923 удзельнічаў у палеанталагічных экспедыцыях у Манголіі, Паўднёва-Заходнім Кітаі, Індыі, Бірме, Яве і інш. Адзін з першаадкрывальнікаў сінантрапа, знойдзенага ім у 1929 каля Пекіна. Даследаваў трацічную і раннечацвярцічную фаўну і антрапагенез на тэрыторыі Паўднёвай Азіі.
Светапогляд [правіць]
У цэнтры яго філасофіі — праблема чалавека як біялагічнай і надбіялагічнай (свядомай) істоты; выступаў за аб'яднанне ідэалізму і матэрыялізму ў выглядзе «фенаменалогіі», якая б улічвала і ўнутраны, і вонкавы бакі свету. Эвалюцыю Зямлі разглядаў як трансфармацыю найперш псіхічную, што тлумачыў наяўнасцю ў зямной матэрыі элементарнай свядомасці. У развіцці свету вылучаў 3 этапы: пераджыццё (узнікненне нежывой прыроды), жьццё (спантаннае развіццё жывой прыроды і разгалінаванне жывёльнага свету), з'яўленне чалавека (вырашальная стадыя ў эвалюцыі Зямлі, якая паклала пачатак наагенезу). Сцвярджаў, што, як зліццё аднаклетачных прывяло да прагрэсу жывой прыроды, так і чалавецтва павінна рухацца да духоўнага аб'яднання, «мегасінтэзу» індывідаў, нацый і рас. Эвалюцыйны падыход характэрны і для яго тэалагічных поглядаў: разглядаў стварэнне свету Богам не як адзіначасны акт, а як бесперапынны працэс. На яго думку, чалавек на шляху да Бога павінен не ўхіляцца ад паўсядзённасці, а актыўна ператвараць рэчаіснасць у адпаведнасці з Божай ідэяй «адухаўлення матэрыі».
Вучэнне П. Тэяр дэ Шардэна — тэярдызм — атрымала масавую папулярнасць як альтэрнатыва неатамізму — афіцыйнай дактрыне рымска-каталіцкай царквы.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Кісялёва, Н. Г. Тэяр дэ Шардэн / Н. Г. Кісялёва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Беларуская энцыклапедыя; рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 572, [3] с. — ISBN 985-11-0263-6. — С. 151.
- Асобы
- Постаці філасофіі
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1955 годзе
- Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
- Постаці французскай філасофіі
- Касмізм
- Эвалюцыяністы
- Каталіцкія святары
- Езуіты
- Асобы на марках
- Члены Французскай акадэміі навук
- Англіканскія святыя
- Постаці французскай палеанталогіі