П'ер дэ Кубертэн
| П'ер дэ Кубертэн Pierre de Coubertin |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1896 — 1916 | |||
| Папярэднік: | Вікелас Дэметрыус | ||
| Пераемнік: | Гадфруа дэ Бланэ (в.а.) | ||
| 1919 — 1925 | |||
| Папярэднік: | Гадфруа дэ Бланэ (в.а.) | ||
| Пераемнік: | Анры дэ Бае-Латур | ||
| Нараджэнне: | 1 студзеня 1863 Парыж, Францыя |
||
| Смерць: | 2 верасня 1937 Жэнева, Швейцарыя |
||
| Пахаваны: | Лазана, Швейцарыя | ||
| Бацька: | Шарль Луі дэ Фрэдзі | ||
П'ер дэ Фрэдзі, барон дэ Кубертэн (фр.: Pierre de Frédy, baron de Coubertin) (1 студзеня 1863, Парыж, Францыя – 2 верасня 1937, Жэнева, Швейцарыя) — французскі спартыўны і грамадскі дзеяч, гісторык, педагог, літаратар; барон. Ініцыятар арганізацыі сучасных Алімпійскіх гульняў (праводзяцца з 1896). Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК, 1896 – 1916, 1919 – 1925).
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Парыжы ў арыстакратычнай сям'і, трэцяе дзіцё Шарля Луі і Агаты-Габрыэль дэ Мірвіль. Наведаўшы шэраг каледжаў і ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі і Амерыкі, вырашыў разнастаіць сваю адукацыю. Вялікае значэнне Кубертэн надаваў заняткам спортам, як важнаму складальніку жыцця маладых людзей, аднаго з умоў гарманічнага развіцця асобы. У прыватнасці, Кубертэн захапляўся рэгбі і выконваў абавязкі рэферы на фінальным матчы першага французскага чэмпіянату паміж камандамі «Рэсінг метро» і «Стад Франсэ».
Алімпійскія гульні [правіць]
Кубертэн шмат разважаў над ідэяй правядзення міжнародных спаборніцтваў у мэтах папулярызацыі спорту. Заўважыўшы ўзрастаючую цікавасць грамадства да Антычных алімпійскіх гульняў, выкліканую гучнымі археалагічнымі адкрыццямі ў Алімпіі, Кубертэн распрацаваў праект адраджэння Алімпійскіх гульняў і выступіў 25 лістапада 1892 года ў Сарбоне, сусветна вядомым Парыжскім універсітэце, з дакладам «Адраджэнне алімпізму».
23 чэрвеня 1894 года старанні Кубертэна ўвянчаліся поспехам. На кангрэсе ў Сарбоне было прынятая гістарычнае рашэнне: «Паколькі няма ніякіх сумневаў у перавагах, якія прадстаўляюцца адраджэннем Алімпійскіх гульняў, як з пункту гледжання спартыўнай, так і інтэрнацыянальнай, і будуць адроджаныя гэтыя гульні на асновах, якія адпавядаюць патрабаванням сучаснага жыцця». Таксама быў заснаваны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), у якім Кубертэн заняў пасаду генеральнага сакратара. Было вырашана праводзіць Гульні кожныя чатыры гады. Пасля абмеркавання кангрэс падтрымаў прапанову сябра Кубертэна Дэметрыуса Вікеласа аб правядзенні Першых Алімпійскіх гульняў сучаснасці ў Афінах, у знак пераемнасці Гульням старажытнасці. Дэметрыус Вікелас быў абраны прэзідэнтам Алімпійскага камітэта.
Гульні адбыліся ўлетку 1896 года і мелі вялікі поспех. Пасля іх завяршэння Кубертэн вызваленае месца прэзідэнта МАК.
У далейшым Алімпійскаму руху прыйшлося сутыкнуцца з сур'ёзнымі цяжкасцямі, бо наступныя Гульні — 1900 годзе ў Парыжы і 1904-га ў Сент-Луісе — прыцягнулі мала ўвагі на фоне Сусветнай выстаўкі, якая праходзіла адначасова з імі. Становішча змянілася ў 1906 годзе, калі адбыліся так званыя Прамежкавыя гульні ў Афінах, і Алімпійскія гульні сталі самай значнай спартыўнай падзеяй.
Да Гульняў 1912 года ў Стакгольме П'ер дэ Кубертэн стварыў новую спартыўную дысцыпліну — сучаснае пяціборства.
З 1912 па 1948 праводзіліся Конкурсы мастацтваў на Алімпійскіх гульнях, уключаныя ў праграму Гульняў па ініцыятыве П'ера дэ Кубертэна[1]. У 1912 годзе, пад псеўданімам удзельнічаючы ў Конкурсе мастацтваў на V Алімпійскіх гульнях у Стакгольме, П'ер дэ Кубертэн заваяваў залаты медаль за «Оду спорту» (намінацыя — літаратура)[2].
У 1916 годзе, у разгар Першай сусветнай вайны, Кубертэн надзеў мундзір і адправіўся на фронт, дзе далучыўся да Французскага войска. У гэтых умовах ён не мог і не лічыў магчымым заставацца на пасту прэзідэнта МАК. Кубертэн настаяў на перадачы паўнамоцтваў аднаму з членаў камітэту Гадфруа дэ Бланэ, як прадстаўніку нейтральнай Швейцарыі. Праз год пасля сканчэння вайны, у 1919 годзе Кубертэн ізноў узначаліў Міжнародны алімпійскі камітэт.
Пасля Алімпійскіх гульняў 1924 года ў Парыжы, якія мелі значна большы поспех чым Гульні 1900 гады, Кубертэн пакінуў пост прэзідэнта МАК. Новым кіраўніком камітэту стаў бельгіец Анры дэ Бае-Латур.
П'ер дэ Кубертэн заставаўся Ганаровым Прэзідэнтам МАК да канца жыцця. Ён памёр у 1937 годзе ў Жэневе і быў пахаваны ў Лазане — горадзе, дзе знаходзіцца штаб-кватэра МАК. Яго сэрца было пахавана асобна, у мануменце поруч з руінамі старажытнай Алімпіі.
Рух скаўтаў [правіць]
У 1911 годзе ў Францыі былі заснаваныя дзве міжрэлігійныя скаўцкія арганізацыі, заснавальнікам адной з якіх — Eclaireurs Francais (EF) стаў П'ер дэ Кубертэн. Іншую, Eclaireurs de France (EdF) заснаваў Нікаля Бенуа. Пазней гэтыя арганізацыі былі аб'яднаныя.
Прыватнае жыццё [правіць]
П'ер дэ Кубертэн ажаніўся ў 1895 годзе на Мары Ратан, якая паходзіла з сям'і сяброў. Іх першынец Жак быў разумова адсталым, а дачка Рэнэ пакутавала на нервовыя засмучэнні. Дзеці Кубертэна не пакінулі нашчадзтва. Абодва пляменнікі Кубертэна, з якімі яны былі блізкія, загінулі падчас вайны. Жонка Кубертэна памерла ў 1963 годзе ва ўзросце 101 года[3][4].
Медаль П'ера дэ Кубертэна [правіць]
Медаль П'ера дэ Кубертэна ўручаецца Міжнародным алімпійскім камітэтам за праяўленае высакароднасці і вернасць духу «Fair Play» падчас Алімпійскіх гульняў. Шматлікімі спартсменамі і гледачамі гэтая ўзнагарода прызнаецца найважнейшай, нават больш каштоўнай за залаты алімпійскі медаль. МАК таксама называе ўручэнне Медаля П'ера дэ Кубертэна найвялікшым гонарам, якой можа быць удастоены спартсмен.
Філятэлія [правіць]
-
Паштовая марка ФРГ, прысвечаная П'еру дэ Кубертэну, 1968, 30 пфенігаў
-
Паштовая марка ГДР, прысвечаная П'еру дэ Кубертэну, 1969
-
Паштовая марка Азербайджану, прысвечаная П'еру дэ Кубертэну, 1994
-
Паштовая марка Малдовы з фота Кубертэна, 1994
Сачыненні [правіць]
- Une Campagne de 21 ans.. Paris: Librairie de l'Éducation Physique. 1908.
- La Chronique de France (7 vols.). Auxerre and Paris: Lanier. 1900—1906.
- L'Éducation anglaise en France. Paris: Hachette. 1889.
- L'Éducation en Angleterre. Paris: Hachette. 1888.
- Essais de psychologie sportive. Lausanne: Payot. 1913.
- L'Évolution française sous la Troisième République. Paris: Hachette. 1896.
- France Since 1814. New York: Macmillan. 1900.
- La Gymnastique utilitaire. Paris: Alcan. 1905.
- Histoire universelle (4 vols.). Aix-en-Provence: Société de l’histoire universelle. 1919.
- Mémoires olympiques. Lausanne: Bureau international de pédagogie sportive. 1931.
- Notes sur l'éducation publique. Paris: Hachette. 1901.
- Pages d’histoire contemporaine. Paris: Plon. 1908.
- Pédagogie sportive. Paris: Crés. 1922.
- Le Respect Mutuel. Paris: Alean. 1915.
- Souvenirs d’Amérique et de Grèce. Paris: Hachette. 1897.
- Universités transatlantiques. Paris: Hachette. 1890.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П'ер дэ Кубертэн
