П'ер дэ Ферма
| П'ер дэ Ферма | |
| Pierre de Fermat | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Бамон-дэ-Ламань |
| Дата смерці: |
12 студзеня 1665 (63 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Вядомы як: |
аўтар Вялікай тэарэмы Ферма |
П'ер дэ Ферма (фр.: Pierre de Fermat, 17 жніўня 1601 - 12 студзеня 1665) — французскі матэматык, адзін са стваральнікаў аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасцей і тэорыі лікаў. Па прафесіі юрыст, з 1631 - радца парламента ў Тулузе. Бліскучы паліглот. Найбольш вядомы фармулёўкай Вялікай тэарэмы Ферма.
Змест |
Біяграфія [правіць]
П'ер Ферма нарадзіўся 17 жніўня 1601 года ў гасконскім гарадку Бамон-дэ-Ламань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Ферма, быў заможным гандляром, другім гарадскім консулам; маці, Клер дэ Лонг — выкладчыца матэматыкі. У сям'і, акрамя П'ера, былі яшчэ адзін сын і дзве дачкі. Ферма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулузе, а затым у Бардо і Арлеане.
У 1631 годзе, паспяхова скончыўшы навучанне, Ферма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парламента (іншымі словамі, члена вышэйшага суда) у Тулузе. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з далёкаю сваячкай маці, Луізай дэ Лонг. У іх было пяцёра дзяцей[1].
Хуткі службовы рост дазволіў Ферма стаць членам Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Іменна гэтай пасадзе ён абавязан прыстаўкаю да свайго імені адзнакі знатнасці — часціцы de; з гэтага часу ён становіцца П'ерам дэ Ферма.
Каля 1652 года Ферма прыйшлося аспрэчваць паведамленне аб сваём скананні падчас эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.
У 1660 годзе планавалася яго сустрэча з Паскалем, але з-за дрэннага здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася[1].
П'ер дэ Ферма памёр 12 студзеня 1665 года ў горадзе Кастр, падчас выязной сесіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (у 1675 годзе) прах перанеслі ў сямейны магільны склеп Ферма, у царкве аўгусцінцаў (Тулуза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасмяротны збор яго прац, з якога сучаснікі і даведаліся пра выдатныя адкрыцці П'ера Ферма.
Сучаснікі апісваюць Ферма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, выдатна дасведчанага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моў, на якіх ён пісаў нядрэнныя вершы.[2]
Увекавечанне памяці [правіць]
- Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулузы носіць імя Ферма (Lycée Pierre de Fermat).
Зноскі
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П'ер дэ Ферма- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. П'ер дэ Ферма(англ.) у архіве MacTutor.
- The Life and times of Pierre de Fermat (1601—1665) from W. W. Rouse Ball’s History of Mathematics
- The Mathematics of Fermat’s Last Theorem
- Fermat’s Achievements