П'етра Ларанцэці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

П'етра ЛАРЭНЦЭ́ЦІ (італ.: Pietro Lorenzetti; каля 1280, г. Сіена, Італія — 1348?) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Брат Амброджа Ларанцэці. Зазнаў уплывы Дуча ды Буанінсенья, Джота ды Бандоне, Дж. Пізана. Творы вызначаюцца імкненнем да жыццёвай пластычнасці форм, адухоўленасці вобразаў, трагічным пафасам і манументальнасцю выяў. У кампазіцыйнай пабудове выкарыстоўваў архітэктурныя матывы ў лінейнай перспектыве. Сярод твораў: паліпціхі «Мадонна з немаўлём і святымі» ў царкве П'еве ды Санта-Марыя ў Арэца (1320) і «Гісторыя блажэннай Умільты» (пасля 1332), трыпціх з алтарнай карцінай «Нараджэнне Марыі» (1342), фрэскі «Страсці Хрыстовы» ў Ніжняй царкве базілікі Сан-Франчэска ў Асізі (1325-29 і пасля 1340) і інш.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]