П'етра Перуджына
| П'етра Перуджына | |
| Pietro Perugino | |
Аўтапартрэт, 1497—1500 |
|
| Імя пры нараджэнні: |
П'етра дзі Крыстафора Ванучы |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Стыль: | |
| Уплыў на: | |
П'етра Перуджына (іт. Pietro Perugino, даслоўна «Перуджыйскі», сапраўднае імя П'етра дзі Крыстафора Ванучы - Pietro di Cristoforo Vannucci; 1446—1524) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння, прадстаўнік умбрыйскай школы.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў мястэчку Чыта-дэла-П'евэ ў 35 км ад Перуджы. Пасля навучання ў мясцовага жывапісца ў 1470 прыехаў у Фларэнцыю і паступіў у майстэрню Андрэа Верок'ё.
У 1481 годзе, стаўшы ўжо вядомым майстрам, у ліку лепшых мастакоў Італіі запрошаны Папай Сікстам IV у Рым для ўдзелу ў працах над дэкарыраваннем Сіксцінскай капэлы.
Працаваў у шматлікіх гарадах Італіі, але больш усяго ў Перуджы, дзе ён быў главой вялікай майстэрні. У 80-90-х гадах XV стагоддзя Перуджына быў адным з самых услаўленых мастакоў Італіі. Самы ж знакаміты з яго вучняў — Рафаэль.
Лепшымі творамі Перуджына лічацца створаныя да 1500 года. Вылучаецца фрэска «Перадача ключоў св. Пятру», якая адрозніваецца складнасцю кампазіцыі. Адна з самых вядомых карцін — «Аплакванне Хрыста».
Перуджына памёр ад чумы ў Перуджы ў 1524 годзе. Пасля смерці свайго вучня Рафаэля Перуджына завяршыў няскончаныя ім фрэскі ў цэрквы Перуджы.
Творы [правіць]
- фрэска «Перадача ключоў св. Пятру» ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482;
- «Св. Себасцьян»
- «Аплакванне Хрыста», каля 1494-95, Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя;
- фрэска «Распяцце» ў цэрквы Санта-Марыя Мадалена дэі Паці ў Фларэнцыі, 1496
Бібліяграфія [правіць]
- Canuti F., Il Perugino, v. 1-2, Siena, 1931.
- Элиасберг Н. Пьетро Перуджино. М., Искусство, 1966
Спасылкі [правіць]
Галерэя [правіць]
-
Уручэнне ключоў Пятру. 1480-1482. Сіксцінская капэла. Ватыкан. Рым
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |