П'яцца-дэль-Попала

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з П'яцца-дэль-Папола)
Перайсці да: рух, знайсці
Від п'яццы дэль Попала з Пінчыа.

П'яцца дэль Попала (Piazza del Popolo, літ. «народная плошча», хоць назва паходзіць ад царквы Санта-Марыя-дэль-Попала, так названай з-за таполяў, якія раслі тут, словы «таполя» і «народ» з'яўляюцца ў лацінскай мове амонімамі) — плошча ў Рыме, ад якой прамянямі разыходзяцца на поўдзень вуліцы Корса (вядзе на п'яцца Венецыя), Бабуіна (на п'яцца дзі Спанья) і Рыпета (на маўзалей Аўгуста). Вуглы паміж вуліцамі займаюць вельмі падобныя па сваім абліччы цэрквы-прапілеі Санта-Марыя-дэі-Міраколі (1681) і Санта-Марыя-ін-Мантэсанта (1679). На поўнач жа (у бок Рыміні) сыходзіць старажытная Фламініева дарога, па якой на працягу стагоддзяў прыбывала ў Рым асноўная маса падарожнікаў.

У сваім цяперашнім выглядзе п'яцца дэль Попала разбіў у 1811-22 гг. архітэктар Джузэпэ Валадзье(англ.) бел.. Ён злучыў плошчу Напалеонавай лесвіцай са схілам узгорка Пінчыа, на якім распасціраюцца сады вілы Баргезэ. Пасярэдзіне плошчы ўзвышаецца 36-мятровы егіпецкі абеліск, надпісы на якім усхваляюць дзеянні фараона Рамзеса II. Гэты абеліск быў перанесены з Геліёпаля ў Рым па капрызе Актавіяна Аўгуста ў 10 г. да н.э. На працягу стагоддзяў ён стаяў у Вялікім цырку, а да паўночных варот Рыма быў перанесены па ўказанні Папы Сікста V у 1589 г. Апроч абеліска, плошчу ўпрыгожваюць чатыры фантана. Гістарычна (да 1826 г.) п'яцца дэль Попала была месцам публічных пакаранняў смерцю. У наш час плошча закрыта для аўтамабільнага руху.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 41°54′38″ пн. ш. 12°28′35″ у. д. / 41.910556° пн. ш. 12.476389° у. д. (G) (O) (Я)