РЛС Волга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
РЛС «Волга», радыёлакацыйная станцыя дэцыметровага дыяпазону ў складзе расійскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе. Размешчаная ў Беларусі на поўнач ад г. Ганцавічы. Пастаўленая на баявое дзяжурства 1.10.2003. Станцыя дазваляе адсочваць пускі МБР на паўночна-заходнім ракетанебяспечным напрамку. Паводле дагавароў, падпісаных 6.1.1995 паміж Беларуссю і Расіяй, уся нерухомая маёмасць і заняты РЛС і яе інфраструктурай зямельны ўчастак перададзеныя расійскаму боку ў карыстанне на 25 гадоў (да 2020).
