Раберта Баджа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Раберта Баджа (італ. Roberto Baggio; нар. 18 лютага 1967, Кальдоньё, Венета, Італія) — італьянскі футбаліст. Гуляў на пазіцыях нападніка і паўабаронцы. Спартыўную кар'еру (1982-2004) правёў у Італіі, дзе гуляў за клубы «Вічэнца», «Фіярэнціна», «Ювентус», «Мілан», «Балоння», «Інтэр» і «Брэшыя». Выступаў за зборную Італіі на чэмпіянатах свету 1990, 1994 і 1998 года.

Лепшы гулец свету і Еўропы 1993 года, пераможца Кубка УЕФА 1992-93, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1994 года, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1990 года, чэмпіён Італіі сезонаў 1994-95 і 1995/96, пераможца Кубка Італіі 1994-95. Адзіны італьянскі футбаліст, якізабіваў мячы на трох чэмпіянатах свету.