Рабер Гарнье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабер Гарнье
фр.: Robert Garnier
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1545[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1590(1590-09-20)[2]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, паэт-адвакат, пісьменнік
Кірунак Адраджэнне
Мова твораў французская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабе́р Гарнье́ (фр.: Robert Garnier, 15341590) — французскі драматург.

Гарнье належыць да паслядоўнікаў Рансара і «Плеяды». Яго трагедыі, дакладней меладрамы, лепшыя сярод якіх — «Les juives» (Іудзейкі) і «Bradamante» — у значнай меры навеяныя трагедыямі Сенекі; у іх шмат кніжнасці, шырокіх маралізуючых маналогаў і да т.п., але яны ўсё ж з’яўляюцца значным крокам наперад у параўнанні з трагедыямі Жадэля і «Плеяды».

Інтрыга больш распрацавана, дыялог ажыўлены, а палітычны пафас Гарнье — прыхільніка арыстакратыі — шмат у чым апярэджвае Карнеля, на якога Гарнье аказаў значны ўплыў. Не быўшы сцэнічнымі, трагедыі Гарнье хутка былі выцеснены тэатрам Ардзі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Bernage, Étude sur Robert Garnier, s. a.; Carrington-Lancaster H., The French Tragicomedy, 1907.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 28 сакавіка 2023.
  2. а б в г Brockhaus Enzyklopädie Праверана 28 сакавіка 2023.