Рабіна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рабіна
Rowanberries in late August 2004 in Helsinki.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Сямейства:

Ружавыя

Род:

Рабіна

Навуковая назва

Sorbus L.

ITIS   25318
NCBI   23222

Рабіна (Sorbus) - род лістападных дрэў і кустоў сямейства ружакветных.

Дрэвы вышынёй 4-10 м (часам да 20 м). Кара гладкая, крона ажурная. Лісце ад простага да няпарнаперыстага, зубчастае. Кветкі белыя, духмяныя, у суквеццях. Плады — дробныя, чырвона-аранжавыя яблыкі, у гронках. Плады рабіны багатыя цукрамі, пекцінавымі рэчывамі, выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці і медыцыне.

На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від — рабіна звычайная (Sorbus aucuparia). Расце ў падлеску, на палянах, па берагах рэк, вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва. Цвіце ў маі-чэрвені. Спелыя плады застаюцца на галінках да зімы.

У садах і парках Беларусі можна сустрэць больш за 20 інтрадукаваных відаў рабіны.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах