Рабіннік
| Рабіннік | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Рабіннік |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Рабі́ннік, Дрозд-рабіннік ці Дрозд-піскун (Turdus pilaris) — пеўчая птушка сямейства драздовых атраду вераб'інападобных.
У Беларусі пералётны від; у паўднёвых і цэнтральных раёнах часткова зімуе, асабліва ў гады, ураджайныя на ягады рабіны. Прылятае у першай палове красавіка, адлятае ў кастрычніку. Даўжыня цела 12 — 18 см, маса 100—210 г. Корміцца ягадамі рабіны, маліны, каліны, ажыны.
Даўней масава лавілі сіламі. Мяса лічыцца самым смачным ўвосень, калі птушкі сілкуюцца пераважна «ягадамі» ядлоўцу і набываюць спецыфічны смак і водар, якія раней высока цаніліся шляхецкімі гурманамі (польская назва — kwiczoły). Кнігі XIX ст. змяшчалі парады, як карміць куранят ядлоўцам такім чынам, каб яны набылі смак рабінніка.
Найлепш смакуюць печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здробненымі «ягадамі» ядлоўцу. Падавалі таксама халоднымі ў жэле. На зіму рабіннікаў кансервавалі (пасля папярэдняга запякання) гэтаксама як іншых дробных птушак — рабчыкаў, бакасаў, амялушак, перапёлак, вымаючы грудныя косткі разам з вантробамі праз спіну, і начыняючы фаршам з працёртай булкі і сала.
[правіць] Літаратура
- Белы А. Рабіннік // Праект «Наша ежа»
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |