Рагаліснік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рагаліснік
Ceratophyllum demersum.jpg
Ceratophyllum demersum
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Аднадольныя

Сямейства:

Рагаліснікавыя

Навуковая назва

Ceratophyllum L., 1753

ITIS   18402
NCBI   4427

Рагалі́снік (Ceratophyllum) — род травяністых кветкавых раслін сямейства рагаліснікавыя.

Травяністая водная бескаранёвая шматгадовая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, вышынёй да 1,5 м. Лісце шматразова рассечанае на ніцепадобныя або лінейныя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя. Апыляюцца пад вадой. Плод — арэшак.

Налічваецца каля 10 відаў, распаўсюджаных усюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рагаліснік апушчаны (Ceratophyllum demersum L.) і рагаліснік паўапушчаны (Ceratophyllum submersum L.)[1]. Зараснікі рагалісніку распаўсюджаны ў азёрах, сажалках, канавах, старыцах.

Рагаліснік з'яўляецца крыніцай корму для рыб і вадаплаўных птушак.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура [правіць]

  • Прохараў В. М. Рагаліснік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі [правіць]