Рагаты папугай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рагаты папугай
Horned Parakeet 3487 Copyright TP ONG.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Папугаепадобныя

Род:

Рагатыя папугаі

Від:

Рагаты папугай

Навуковая назва

Eunymphicus cornutus
(Gmelin, 1788)

ITIS   177585

Рагаты папугай або Чубаты папугай (Eunymphicus cornutus) — птушка сямейства папугаевых. Адзіны від роду. Некаторыя сістэматыкі ўключаюць яго ў род какарыкі Cyanoramphus.

Змест

Знешні выгляд [правіць]

Даўжыня папугая больш за 30 см, палова прыпадае на хвост. Асноўная афарбоўка апярэння зялёная. На ілбе чырвоная пляма. Патыліца жаўтаватая, крылы і хвост блакітныя. Адметнай асаблівасцю гэтага віду з'яўляюцца 2-6 падоўжаныя, чорныя з чырвонымі кончыкам, пёркі на галаве, нагадваюць рожкі.

Арэал [правіць]

Жыве ў Новай Каледоніі і на блізкіх астравах.

Лад жыцця [правіць]

Засяляюць лясу з каўры. Жывуць парамі ці невялікімі групамі. Харчуюцца насеннем і арэхамі.

Размнажэнне [правіць]

Гнёзды робяць ў дуплах.

Пагрозы і ахова [правіць]

Знішчэнне старых лясоў, замена лясоў плантацыямі какосавай пальмы, а таксама адлоў птушак людзьмі абумовіла рэзкае скарачэнне папуляцыі гэтага папугая. Калі не атрымаецца дамагчыся развядзення іх у няволі, то яны могуць знікнуць. У цяперашні час налічваецца 1000—2500 асобін.