Рагачоўскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Рагачоўскі замак
Замак з плана кан. XVIII ст.
Замак з плана кан. XVIII ст.
53°03′59,2″ пн. ш. 30°02′59,71″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Рагачоў
Дата пабудовы XVI стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рагачоўскі замак — колішні замак у Рагачове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існаваў у XVI — 2-й палове XVIII ст. Пабудаваны да 1563 г. з дрэва на месцы старажытнага гарадзішча XI ст., на высокім мысе ў сутоках рэк Дняпра і Друці. Меў стратэгічнае значэнне стратэгічнае значэнне і ў XVII ст. ўваходзіў у сістэму пагранічнай абароны на Дняпры. У 1654 г. спалены[1]. У 1750—60-я гады замак быў абнесены земляным валам з ровам. Да пачатку 1770-х гадоў замак прыйшоў у заняпад. Канчаткова знішчаны ў 1780 г.[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Працягваў агульную лінію палацава-замкавай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стст., для якой было характэрна вылучэнне нараднай палацавай пабудовы з абарончай сістэмы.

Замак быў абнесены земляным валам з ровам. Вал існаваў з ХІ ст., але ў 1750—60-я гады быў падсыпаны. Абарончыя сцены мелі выгляд астрога.

Тэрыторыя замчыша ў наш час

У цэнтры дзядзінца стаяў палац — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Уключаў прыхожую, трапезную, пяць жылых памяшканняў, алькеж, камору, аптэчку, кухню і інш., у мезаніне была зала. Галоўны ўваход аформлены ганкам на слупах, на процілеглым фасадзе — галерэя.

Каля палаца размяшчаліся флігель (восем жылых пакояў, гардэроб, кухня), царква, дом аканома, гаспадарчыя пабудовы. Перад двух'яруснай брамай-вежай цераз роў быў мост на ізбіцах. У браме на першым ярусе былі абапал праезда дзве каморы, на другім — зала, абкружаная галерэяй і накрытая гонтавым дахам.

Зноскі

  1. а б Ваганава, А. Рагачоў / Ала Ваганава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 39. – ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13), С. 198.
  • Якімовіч, Ю. Рагачоўскі замак / Юрый Якімовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 41. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]