Рагачы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рагачы
Cerf-volant MHNT male et femelle.jpg
Жук-алень
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lucanidae Latreille, 1804

Тыпавы род
Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   114487
NCBI   41105
EOL   2655184

Рагачы́, грабеньчатавусыя (Lucanidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.

Даўжыня да 11 см. Вусікі 10-членікавыя, каленчатыя, з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітая, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5-членікавыя.

Налічваецца каля 1000 відаў. Найбольш шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Беларусі сустракаюцца алянёк звычайны, жук-насарог малы, або рагачык аднарогі, рагач сіні, рагачык сціплы, жук-алень — самы буйны з жукоў беларускай фаўны (даўж. да 8,5 см).

Дарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вялікай галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Максімава С. Рагачы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.