Рагвалод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рагвалод
ст.-рус.: Рогъволодъ
Рагвалод
Сваты ноўгарадскага князя Уладзіміра Святаславіча ў Рагвалода (з левага боку); Рагвалод і яго дачка Рагнеда (з правага боку). Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.
I[1]князь полацкі
960-я? — 980?[1]
Пераемнік: Пячатка Ізяслава Уладзіміравіча Ізяслаў Уладзіміравіч
Наследнік: сын (імя невядома)
 
Смерць: 980?
Полацк
Дынастыя: Рагвалодавічы
Бацька: імя невядома
Маці: імя невядома
Жонка: імя невядома
Дзеці: 2 сыны (паводле падання — Раальд и Свен); дачка Рагнеда
 
Ваенная служба
Гады службы: згадваецца ў 980
Прыналежнасць: Полацкае княства
Званне: князь
Камандаваў: полацкае войска
Бітвы: абарона Полацка, 980
Паштовая марка Рэспублікі Беларусь (1993)

Рагвалод (ст.-рус. Рогъволодъ, Роговолодъ; ? — 1-ая пал. 980?) — першы гістарычна вядомы князь полацкі (960-я? — 1-ая пал. 980?), бацька княжны Рагнеды Рагвалодаўны. Праз Рагнеду — дзед князя полацкага Ізяслава Уладзіміравіча і родапачынальнік усіх полацкіх князёў.

У летапісу разам з Рагвалодам згадваецца князь тураўскі Тур. Калі лічыць і Тура сапраўднай гістарычнай асобай, то яны абодва з'яўляюцца князямі, якія ўдзельнічалі ў заснаванні дзяржаўнасці (летапісных княстваў) на тэрыторыі Беларусі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

«Аповесць мінулых часоў» (XII ст.) пад 980 годам паведамляе:

«…бе бо Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске...» («…быў Рагвалод прыйшоў з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку...»)

Іншых летапісных звестак аб паходжанні Рагвалода няма.

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Сярод тагачасных скандынаваў пашыраны імёны Ragnvald і Ragnheiðr (стар.-паўн.). Існуе погляд, прыхільнікі якога лічаць, што прыход з-за мора неабавязкова сведчыць пра скандынаўскае паходжанні, а імёны можна тлумачыці са славянскай мовы — С. Гедэонаў дае чэшскую паралель Rohowlad[2] і сапраўды, сярод прадстаўнікоў аднаго з чэшскіх шляхецкіх родаў была распаўсюджана імя Рагаўлад (Гл. таксама Род Букувак з Букуўкі). Таксама, прыхільнікі гэтага погляду звяратаюць увагу на апісаны ў летапісе звычай разуваць жаніха, які не з'яўляецца скандынаўскім і наогул германскім звычаем, а таксама, што ў германцаў не існавала звычаю адвозу нявесты да жаніха. Ставіцца пад сумніў, ці маглі Рагвалод і Рагнеда, калі былі скандынавамі, так хутка засвоіць славянскія звычаі.

Аднак вядома, што скандынавы ў Нармандыі, Данелагу і Сіцыліі хутка прымалі мясцовыя звычаі і мову — ужо ў другім і нават першым пакаленні. Выказваееца меркаванне, што Уладзімір не забіў Рагнеду разам з бацькамі і братамі, а ўзяў сабе за жонку, толькі каб атрымаць за ёю спадчанныя правы на Полацк, што быццам сведчыць пра такія правы Рагвалода — князя мясцовага і славянскага паходжання.

Таксама паўстае пытанне пра згаданага побач з Рагвалодам у летапісе Тура, князя тураўскага — некаторыя даследчыкі лічаць іх роднымі братамі і з гэтага выводзяць іх супольны радавод[3]. Сляды Рагвалода і Тура знаходзяць нават ува Францыі, дзе апошні нібыта заснаваў горад Тур. Іншыя даследчыкі адмаўляюць сваяцтва, або не надаюць увагі, што Рагвалод і Тур згаданыя ў летапісе разам.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Паводле позняга Маскоўскага летапісу, Рагвалод з'явіўся ў Полацку ў часы Святаслава Ігаравіча (945972), але напэўна не пазней за лета 971, калі Святаслаў пасадзіў Уладзіміра ў Ноўгарадзе, бо ўжо тады «Рагвалод трымае і ўладае і княжа ў Полацкай зямлі». Магчыма, гэта адбылося недзе да 947, бо ў тым годзе Вольга перамогшы ятвягаў, займалася справамі Пскова, паставіла пагосты па рэках Мсце і Лузе, і паводле падання пабудавала ў якасці кіеўскага фарпосту Віцебск — такім чынам наведаўшы амаль ўсе землі акаляючыя Полацк, але не наведаўшы горада — аднаго з буйнейшых ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Некаторыя даследчыкі на падставе гэтага робяць выснову, што тады ўжо Вольга не валодала Полацкай зямлёй, а ўмацоўвала межы з ёю.

У 2-ой пал. 975 году Яраполк забівае свайго брата, драўлянскага князя Алега. Другі Яраполкаў брат — Уладзімір, спалохаўшыся такога ж лёсу, у кан. 975 году ўцякае з Ноўгарада ў Швецыю. Яраполк прызначае ў Ноўгарад свайго намесніка і пасаднікаў і ўладарыць Руссю адзін. Вяной 978 года Уладзімір вяртаецца з наёмнай дружынай з Швецыі ў Ноўгарад, забівае намесніка і прагнаў пасаднікаў Яраполка, сказаўшы ім: "Ідзіце да майго брата і скажыце: «Уладзімір ідзе на цябе, будзь гатовы з ім біцца». Абодва браты, відавочна, пачалі шукаць саюзнікаў, верагодна таму Яраполк прыслаў сватоў у Полацк, прапаноўваючы полацкаму князю саюз супраць Уладзіміра.

Рагвалод відаць палічыў такі саюз выгодным і прыняў яго. Паводле Тацішчава, Рагвалод пачаў ваяваць наўгародскія воласці, пытанне якія менавіта застаецца дыскусійным. Тымчасова паміж Полацкай і Наўгародскай зямлёй былі вялікія нічыйныя абшары, адзінае месца дзе яны верагодна межавалі — вярхоўі Ловаці, таму лічыцца, што на гэтыя землі і быў скіраваны напад Рагвалода. Яраполк паслаў на дапамогу Рагвалоду свае войска каб не даць Уладзіміру ваяваць «Крыўскую зямлю». Разам з ваяводамі адправіў і паслоў, каб схіліць брата да міру.

Уладзімір таксама паслаў у Полацк сватоў, але Рагнеда, як вядома, была ўжо змоўлена за Яраполка. Паводле летапісу, Рагвалод запытаўся ў дачкі: «Ці хочаш за Уладзіміра?», — а яна адказала: «Не хачу разуць рабычыча, а хачу Яраполка». Нават калі гэтыя абразлівыя словы і былі насамрэч сказаныя 12-гадовай Рагнедай, наўрадці можна лічыць, што яны належаць самой, а таксама, што менавіта гэтыя словы былі падставай для вайны. Рагвалод у барацьбе паміж Уладзімірам і Яраполкам стаў на бок апошняга, што немінуча вяло да вайны Ноўгарада з Полацкам, якая магчыма фактычна ўжо і вялася Рагвалодам, а адказ Рагнеды быў толькі своеасаблівай дэкларацыяй намераў полацкага князя. Праўда, нельга выключаць, словы прычыніліся да жорсткасці расправы з полацкай княскай сям'ёй.

Манета Рэспублікі Беларусь (2006)

Уладзімір з войскам з варагаў, наўгародцаў, чудзі і крывічоў (ізборска-пскоўскіх) прыйшоў пад Полацк, калі Рагнеду ўжо сабралі да Яраполка. Рагвалод выйшаў супраць Уладзіміра, але быў разбіты і зачыніўся ў горадзе, спадзяючыся дачакацца кіеўскіх войскаў. Уладзімір ўзяў Полацак, недзе ў маі 978 года, «і паланілі Рагвалода і сыноў яго, і жонку яго, і дачку. І зневажаў Дабрыня яго, і прыгадаў Рагнедзе, як назвала князя рабычычам, і загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і маці. Пасля, Уладзімір забіў бацьку, братоў і маці яе, а саму ўзяў у жонкі».

Магчыма, бітва з войскам Рагвалода і ўзяцце горада дорага абышлася войску Уладзіміра, бо ўжо ў Полацку, даведаўшыся што побач кіеўскія войскі пасланыя Яраполкам, Уладзімір спалохаўся і хацеў бегчы ў Ноўгарад. Дабрыня, ведаючы, што Яраполк не падабаецца паганцам, утрымаў пляменніка і паслаў да яраполкавых ваяводаў дары, прапануючы перайсці на свой бок. Ваяводы абяцалі перайсці і выканалі сваё абяцанне ў бітве пры «рацэ Друці, у трох днях шляху ад Смаленска». Такім чынам, магчыма, ваяводы Яраполка спазняліся да Полацка недзе на 5-10 дзён.

Яраполк застаўся без войска, якое часткай перайшло на бок Уладзіміра, а часткай было знішчанае, неўзабаве быў здрадліва забіты. Уладзімір 11 чэрвеня 978 года быў абвешчаны вялікім князям кіеўскім.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

(Гл. таксама: Рагвалод-Васіль).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Штыхаў, Г. Рагвалод / Г. Штыхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 592 с.: іл. — С. 43. ISBN 985-11-0214-8.
  2. С. Гедэонаў спасылаецца на Časopis Českého museum. T. VI.
  3. Канавалаў…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]