Рагвалодаў камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагвалодаў камень ў 1913 годзе.
Рагвалодаў камень у царкве Барыса і Глеба (1896).

Рагвалодаў камень (мясцовыя назвы — Барысаглебскі, Аршанскі, Уладзімірскі камень) — манументальны сярэдневяковы помнік эпіграфікі XII ст.

Падобны да Барысавых камянёў. Знаходзіўся каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, за 18 км ад Оршы. Выяўлены ў 1792 г., упершыню згадваецца ў кнізе Т. Мальгіна «Зерцало российских государей» (СПб., 1794).

У 1171 г. на валуне вышынёй у 3 м высечаны 6-канцовы крыж і надпіс на царкоўнаславянскай мове:

«В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову.»

Вышыня літар 15 см. Крыж і надпіс высечаныя па загаду друцкага князя Рагвалода (у хрышчэнні Васіля) Барысавіча, які, паводле меркавання некаторых даследчыкаў, пасля галоднай зімы 1170—1171 гг. асвяціў паганскія камяні ў спадзяванні на ўраджай.

Валун быў падарваны ў 1930-я гады, нібыта з мэтай будаўніцтва шашы Масква — Мінск, аднак яго абломкі яшчэ доўга ляжалі на сваім месцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аникиевич, К. Т. Сенненский уезд Могилевской губернии : опыт описания в географическом, историческом, этнографическом, бытовом, промышленном и статистическом отношениях, с картою уезда, схемою двух озер и рисунками в тексте / К. Т. Аникиевич. — Могилев губерния: [б. и.], 1907. — 150 с.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 тт. Т. 13. — Мн., 2001. — С. 200.
  • Васілеўскі, Д. Помнікі старасветчыны на Аршаншчыне // Наш край. — 1927. — № 2. — С.
  • Дубровский, С. Рогволодов камень // Записки Северо-Западного отделения императорского РУсского географического общества. Кн. 4. — Вильна, 1914.
  • Кеппен, П. О Рогволодовом камне и двинских надписях // Ученые записки императорской Академии наук. Т. 3. Вып. 1. — СПб., 1855.
  • Рагвалодаў камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Рыбаков, Б. А. Русские датированные надписи XI-XIV веков / Б. А. Рыбаков. — М.: Наука, 1964. — 48 с. — (Археология СССР; Вып. Е1-44).
  • Уваров, А. С. Заметка о Рогволодовом камне // Древности: Труды Московского археологического общества. Т. 6. Вып. 3. — М., 1876.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]