Рагір ван дэр Вейдэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Святы Лука малюе Мадонну». Мяркуюць, што ў вобразе св. Лукі выяўлены аўтар карціны

Рагір ван дэр ВЕЙДЭН (нідэрл.: Rogier van der Weyden; каля 1400, г. Турнэ, Бельгія18 чэрвеня 1464) — нідэрландскі жывапісец. Прадстаўнік ранняга нідэрландскага Адраджэння.

Зазнаў уплыў Р. Кампена, у якога, верагодна, вучыўся. 3 1435 працаваў у Бруселі. У 1450 наведаў Італію.

Раннія творы не захаваліся. Для творчасці характэрна перапрацоўка мастацкіх прыёмаў Я. ван Эйка. У рэлігійных кампазіцыях, персанажы якіх адлюстраваны ў інтэр'ерах э відамі на прыроду або на ўмоўных фонах, галоўную ўвагу засяроджвае на выявах першага плана, на ўнутраным стане чалавека, не імкнецца да дакладнай перадачы глыбіні прасторы і бытавых дэталей абстаноўкі. У творах Р. ван дэр Вейдэна ўраўнаважанасць кампазіцыі, эмацыянальная насычанасць і мяккасць колеру, некаторая падоўжанасць у прапорцыях выяў людзей. Сярод работ: «Распяцце», «Зняцце з крыжа», «Святы Лука малюе Мадонну», «Пакланенне вешчуноў», «Партрэт жанчыны», «Франчэска д'Эстэ» і інш. У яго творах на рэлігійныя тэмы, у выдатных псіхалагічных партрэтах спалучаецца трывога і песімізм чалавека, які не верыць у трываласць зямнога жыцця.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4