Раданіт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Раданіт
Rodonita2EZ.jpg
Крышталі раданіту ў пародзе
Формула (Mn++,Fe++,Mg,Ca)SiO3
Сінгонія Трыклінная
Колер Ружовы, чырвоны, карычнева-чырвоны, жоўты, чорны
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты, напаўпразрысты
Цвёрдасць 5 - 5,5
Спайнасць Дасканалая па {110}
Злом Няроўны
Шчыльнасць 3,5 — 3,7 г/см³

Раданіт (ад стар.-грэч.: ῥόδον — ружа) — мінерал, сілікат марганцу, які ўтварыўся ў асаблівых умовах на кантакце магмы з асадкавымі пародамі, багатымі на марганец. Адасабленні чыстага, мінеральнага раданіта невялікія, і ў камнерэзнай справе выкарыстоўваецца раданітавая парода - арлец, якая складаецца з вялікай колькасці розных марганцавых мінералаў. Колер арляца - ружовы, вішнёва-ружовы або малінавы, часам з пераходам у бураваты. Пры агульнай непразрыстасці гэты камень мае прыемнае прасвечанне, якое надае яму глыбіню і асаблівую сакавітасць тонаў. У суцэльнай масе арляца сустракаюцца незвычайныя прыгожыя «гнёзды» ярка - чырвоныя па колеры, якія нагадваюць рубін. Вонкава таксама падобны да туліту.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]